У Гезгалах адкрылі памятны знак воінам-ракетчыкам стратэгічнага прызначэння

У Гезгалах адкрылі памятны знак воінам-ракетчыкам стратэгічнага прызначэння

Пачэснае права адкрыць памятны знак было прадастаўлена Валерыю Верамейчыку, старшыні Жукоўшчынскага сельскага выканкама.

Аграгарадок Гезгалы сабраў сёння ветэранаў Узброеных Сіл і гасцей на ўрачыстае адкрыццё памятнага знака воінам-ракетчыкам стратэгічнага прызначэння, якія з 1962 па 1996 гады дыслацыраваліся ў Гезгалаўскім гарнізоне ў складзе 49-й Гвардзейскай Чырвоназнамённай Станіслаўска-Будапешцкай ракетнай дывізіі. Пiша diatlovonews.by.

Менавіта тут, у Гезгалах, 27 лістапада 1996 года была пастаўлена апошняя кропка, пасля якой Беларусь стала бяз’ядзернай дзяржавай, першай і адзінай у свеце, якая адказалася ад авалодання ядзернай зброяй.
 IMG_9931.jpgIMG_9953.jpg

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец. Ён назваў ракетныя войскі надзейным шчытом аховы міру ва ўсе часы, а таксама адзначыў, што, дзякуючы гэтаму мерапрыемству, памяць аб воінах-ракетчыках жыве і будзе жыць доўга, і ўручыў юбілейныя медалі ”75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-45 гадоў” тым, хто аказаў пасільную дапамогу ў рэалізацыі гэтай задумы. Граматай Дзятлаўскага ваеннага камісарыята быў адзначаны Мікалай Дзісь за праяўленую ініцыятыву, старанне і асабісты ўклад.

IMG_9972.jpgIMG_9962.jpg

Са словамі звароту да сяброў-аднапалчан звярнуліся ветэраны ракетных войск Аляксандр Чукін і Міхаіл Ліс, якія зазначылі, што адкрыццё гэтага знака не толькі добрая памяць аб тых, хто служыў тут дзясяткі год, але і ўрок сілы і адзінства для падрастаючага пакалення. Пачэснае права адкрыць памятны знак было прадастаўлена Валерыю Верамейчыку, старшыні Жукоўшчынскага сельскага выканкама, Генадзю Сураўцу, ваеннаму камісару і ветэрану ракетных войск Уладзіміру Каваленка.

IMG_9918.jpgIMG_9992.jpgIMG_9951.jpgIMG_0009.jpg

На асвячэнне памятнага знака быў запрошаны настаяцель Нагародавічскай царквы іерэй Іаан Яровіч, які пажадаў усім прысутным малітвеннай дапамогі і Божай благадаці.

IMG_0038.jpg

Верш, прысвечаны вываду апошняй ракеты са станцыі Яцукі прачытала мясцовая паэтка Вера Хрышчановіч.

IMG_0074.jpg

Напрыканцы цырымоніі адкрыцця прагучала песня ў выкананні навучэнкі Гезгалаўскай сярэдняй школы Анастасіі Жамайтук. Пасля чаго прысутных запрасілі на святочны канцэрт “У Ваш гонар”, на якім музычныя віншаванні дарылі Святлана Русак, Алена Кашко, Уладзімір Ясько, Таццяна Ярмалаева. “Няхай шчаслівай будзе Радзіма мая”, – пажадалі юныя выканаўцы Ксенія Жыляніна, Нэлі Санюк, Яна Календа, Анастасія Жамайтук і падзякавалі сваёй краіне за мірнае дзяцінства, упэўненасць у будучыні.

IMG_9916.jpgIMG-c48da6e5ad9239e87e85904fbf831fc6-V.jpgIMG_0021.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»