У Мінск даставілі капсулу з зямлёю, якая была асвечана ў храме Смаргоні

11 лістапада ў крыпце храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія пасадзейнічалі выратаванню нашай Айчыны, адбылося мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня заканчэння Першай сусветнай вайны.

f7c58fba9a971a65208d15572158f8fd.jpg

У крыпту храма былі закладзены капсулы з зямлёю з пахаванняў воінаў, якія загінулі падчас абароны Смаргоні - адзінага горада на фронце ад Балтыйскага да Чорнага мора, за які 810 дзён змагалася руская армія.

Напярэдадні, 10 лістапада, Смаргонь наведалі прадстаўнікі сталіцы. Яны пабывалі на мемарыяльным комплексе па лініі супрацьстаяння рускага і нямецкага войскаў, наведалі службу ў Спаса-Прэабражэнскім храме, дзе была асвечана зямля з воінскіх пахаванняў і ў гэты ж дзень капсула з ёю перададзена для дастаўкі ў мінскі храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія пасадзейнічалі выратаванню нашай Айчыны.

98357625e77a1d9b2e74273dcb2ecf11.jpg
 Каля ўвахода на мемарыяльны комплекс экскурсавод распавядае пра баявыя дзеянні пад Смаргонню падчас Першай сусветнай вайны.

e5bd0bd82dcd5e2a4ca57cf8be745fac.jpg
 Каля схемы баявых дзеянняў.

63dc88d6fdefc1e8938dcd69bb2cd506.jpg
З экскурсантамі размаўляе адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу, ураджэнец Смаргоні скульптар Уладзімір ЦЕРАБУН.

70e69eee14920c9498b56ccb5300a4d6.jpg
Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО раіць турыстам наведаць яшчэ і "Залатую горку".

5e654d55eac58e19ae09f0b47e5a9997.jpg
 Звон абуджае наваколле.

19c5c481a722d29a68851ef22a98f9e8.jpg
 З кветкамі да манумента, каб аддаць даніну памяці рускім воінам, якія загінулі ў баях за Айчыну.

bb2e99f6c502fe1afebea61a6b5801a0.jpg
На пярэднім плане доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль ШАРКОЎ, які жыве ў Мінску і з'яўляецца адным з аўтараў кнігі "Апошні прытулак салдата".

92c4f3b18ca5a1778b79f75f642dbb55.jpg
Аб далёкім мінулым гутараць намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО, прафесар Анатоль ШАРКОЎ, былы старшыня раённага выканаўчага камітэта, аматар гісторыі Анатоль ЯНЕЦ і дырэктар ДРАЦ "Лясная паляна" Анатоль ХОМБАК.

b674e682beacb4ef06b64e5b27353cfa.jpg
Настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма айцец Анатоль  праводзіць службу па супакаенні душ рускіх воінаў, якія загінулі ў баях з кайзераўскімі захопнікамі.

c2562d72791fec5a2870cfdabf09e41e.jpg
З чашы перасыпаюць у капсулу асвечаную зямлю з мясцін пахаванняў рускіх воінаў.

f7c58fba9a971a65208d15572158f8fd.jpg
 Яшчэ пару лыжак, і капсула запоўнена.

b16b574c6ca066ac12c018fdef00ed59.jpg
Айцец Анатоль закручвае металічную накрыўку.

ad48f39d0e2aec4afce6ad7dd384a695.jpg
Капсулу з асвечанай зямлёю прымае прафесар Анатоль ШАРКОЎ, каб даставіць яе ў Мінск на захаванне ў храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія пасадзейнічалі выратаванню нашай Айчыны.
Редакция газеты «Гродненская правда»