Удзельнік нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі Піліп Пестрак. Аб гродзенскіх старонках жыцця вядомага пісьменніка і палітычнага дзеяча расказаў кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны

Цікавыя сведчанні Аляксандр Горны атрымаў падчас працы над доктарскай дысертацыяй.
Адна з вуліц у Гродне названа імем вядомага беларускага пісьменніка, удзельніка нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі Піліпа Пестрака, 120-годдзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца сёлета 27 лістапада. Пра гродзенскія старонкі ў насычанай гераічнай біяграфіі гэтага мужнага чалавека “ГП” расказаў Аляксандр Горны, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Цікавыя сведчанні гэтаму ён атрымаў падчас працы над доктарскай дысертацыяй па тэме барацьбы беларускага народа за свае нацыянальныя інтарэсы ў міжваеннай Польшчы.

– Як вядома, Заходняя Беларусь адышла да Польшчы ў 1921 годзе згодна з Рыжскім мірным дагаворам, а ўжо ў 1923 годзе была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. Піліпу Пестраку было дваццаць тры гады, калі ён уступіў у КПЗБ і стаў членам павятовага камітэта Беларускай работніцка-сялянскай грамады ў мястэчку Косава (зараз тэрыторыя Брэсцкай вобласці), – расказвае Аляксандр Сяргеевіч. – Менавіта Пестрак стаў адным з арганізатараў у Косаве дэманстрацыі 3 лютага 1927 года, калі сяляне навакольных вёсак выйшлі супраць самавольства польскіх уладаў і за аб”яднанне з БССР. З чырвонымі сцягамі прайшлі па вуліцах, на плошчы правялі мітынг. Калі рушылі далей, то трапілі пад кулі вайскоўцаў…
Аднак Пестрак і яго таварышы не зышлі з абранага шляху. З 1927 года ён сакратар Косаўскага падпольнага райкома КПЗБ, член Слонімскага акруговага камітэта КПЗБ, сакратар Косаўскай акруговай управы Таварыства беларускай школы. За актыўную падпольную дзейнасць у 1929 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі. Да турэмнага зняволення яго прысудзілі на выязным пасяджэнні Гродзенскага акруговага суда, якое праходзіла ў вядомым Косаўскім палацы.
Чатыры гады зняволення ён правёў у гродзенскай турме. Гэты час не стаў перапынкам для Пестрака як барацьбіта. Ён уваходзіць у склад турэмнага камітэта палітвязняў. Вядома пра яго актыўны ўдзел у турэмнай галадоўцы пратэсту. Такім чынам палітвязні адстойвалі свае правы, якія ўсімі магчымымі сродкамі абмяжоўвала польская турэмная адміністрацыя. Паводле ўспамінаў, галадоўка працягвалася 11 дзён, і адміністрацыя турмы нават спрабавала яе ўдзельнікаў гвалтоўна карміць.
Увогуле ў турэмнай камеры Пестрак марна час не траціў, а выкарыстаў усе магчымасці для самаадукацыі, папаўнення ведаў: своеасаблівы “турэмны ўніверсітэт”, калі ён самастойна вывучае нямецкую мову і мову эсперанта. Спіс кніг, якія чытаў, знайшоў у Гродзенскім абласным архіве. Прытым што доступ да літаратуры ў турме быў абмежаваны, уражвае шырокае кола інтарэсаў. Напрыклад, ён вывучае творы беларускага вучонага географа-эканаміста, аўтара першага акадэмічнага падручніка “Геаграфія Беларусі” Аркадзя Смоліча.
На свабодзе актыўны змагар Пестрак правёў усяго чатыры месяцы. Зноў арышт і турэмнае зняволенне. Дарэчы, асуджаны ён быў на апошнім вялікім судовым працэсе польскіх уладаў над беларускімі дзеячамі, што абыўся ў сакавіку 1936 года ў Вільні. На лаве падсудных побач з Пестраком – паэт Валянцін Таўлай, журналісты Якуб Міско і Аляксандр Карповіч, а таксама іншыя маладыя дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.
Нядаўна ў Вільні меў магчымасць пабачыць матэрыялы гэтай судовай справы. Акт абвінавачвання, па якому Пестрак асуджаны да шасці год турмы, займае 170 старонак. Пасля суда яго і яшчэ некаторых асуджаных пераводзяць з Вільні ў гродзенскую турму. І зноў ён тут не сядзіць склаўшы рукі. Як чалавека, які карыстаецца высокім аўтарытэтам сярод зняволеных, яго абралі сакратаром турэмнага камітэта. Цікава, што зносіны палітвязні падтрымлівалі паміж сабой з дапамогай “грыпсаў” – маленькіх кавалкаў паперы з тэкстам, якія тайна перадаваліся зняволенымі з камеры ў камеру. Я знайшоў у архіве такі “грыпс”, які верагодна належыць Пестраку. Ва ўсякім разе тэкст напісаны на добрай беларускай мове.

17 верасня 1939 года ў турму прасачыліся чуткі, што Чырвоная Армія перайшла мяжу і вызваляе беларускія землі. Зняволеныя скарысталі паніку, якая ўзнікла сярод служачых турмы. Узначаліў паўстанне Пестрак, які меў пэўны вопыт вайсковай службы і карыстаўся аўтарытэтам. Зняволеныя выйшлі з камер і сталі разбройваць ахову і паліцыю. Затым рушылі ў накірунку вуліцы Ажэшкі, дзе недалёка ад сабора быў размешчаны тагачасны дом прафсаюзаў. Аднак польскія ўлады накіравалі супраць паўстанцаў вайсковыя падраздзяленні. Сілы былі няроўныя. Бунтароў схапілі і зноў заключылі ў турму. Прыгавор ваенна-палявога суда Пестраку як арганізатару – расстрэл павінны былі прывесці ў выкананне праз тры дні. Аднак польскія ўлады зрабіць гэта не паспелі . У Гродна ўспупілі часткі Чырвонай Арміі. 21 верасня вароты турмы адчыніліся. З ліку былых зняволеных быў створаны першы часовы рэвалюцыйны камітэт, дзе Пестрак абраны сакратаром. Першая пастанова камітэта тычылася стварэння рабочай міліцыі.
Пазней Піліп Сямёнавіч абіраўся сакратаром гаркама КПБ у Гродне (1939–1940), старшынёй Беластоцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР, дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. З 1946 года працаваў у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтвазнаўства, з 1948 года літаратурны кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968 г.).
Як пісьменнік Піліп Пестрак імкнуўся да захавання памяці аб падзеях у Заходняй Беларусі. Найбольш глыбокае ўвасабленне тэма барацьбы народных мас за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне знайшла ў рамане “Сустрэнемся на барыкадах” (1954), падзеі якога ахопліваюць перыяд з 1921 па 1939 гады. У рамане “Лесавічанка” (няскончаны, асобныя раздзелы публікаваліся ў 1980 г.) імкнуўся даследаваць новае жыццё на вызваленай тэрыторыі, а ў рамане “Серадзібор” (1963) звяртаўся да праблем жыцця пасляваеннай калгаснай вёскі.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Дарэчы
У музеі рэдакцыі газеты “Гродзенская праўда” ёсць унікальны фотаздымак – вялікая група людзей – былых вязняў гродзенскай турмы, якіх вызваліла Чырвоная Армія. Сярод іх будучыя вядомыя літаратары Валянцін Таўлай і Піліп Пестрак.Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!