Велікодны кірмаш пройдзе 8 красавіка на плошчы Савецкай у Гродне

Велікодны кірмаш пройдзе 8 красавіка на плошчы Савецкай у Гродне

Свята-кірмаш “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня” распачнецца ў 11 гадзін. Наведвальнікі змогуць набыць самыя розныя рэчы да галоўнага хрысціянскага свята: карзінкі, велікодныя вербы, сурвэткі, посуд, сувеніры і шмат іншага. Свае вырабы прадставяць майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці і традыцыйных рамёстваў.

Будуць сярод іх і носьбіты традыцый, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, якія з задавальненнем раскажуць пра сваю творчасць і дадуць майстар-клас. Да прыкладу, па традыцыйнаму сапоцкінскаму роспісу велікодных яек, вырабу велікодных вербаў (пальмаў), выцінанак-выбіванак з паперы і драўляных музычных інструментаў.

Таксама падчас кірмашу будуць праведзены конкурсы на самы лепшы велікодны кошык, калекцыю велікодных яек, паштовак, лепшае дэкаратыўнае пано, прысвечанае святочнай тэматыцы. Вызначаць пераможцу і ў намінацыі “Лепшая прэзентацыя калекцыі”.

Чакаецца, што, як і летась, майстры і госці свята падтрымаюць традыцыю нашых продкаў асабліва шчыра займацца дабрачыннасцю. У наведвальнікаў і ўдзельнікаў  велікоднага кірмашу будзе магчымасць праявіць увагу, любоў і спагаду да тых, хто ў гэтым мае асаблівую патрэбу.

ab6523ea63d3caada17cf280a5aaf307.jpg