«За Беларусь» лілася песня са сцэны ККЗ «Астравец»

Святочны канцэрт напярэдадні Дня беларускага пісьменства падарылі астраўчанам таленавітыя артысты нашага раёна, піша "Астравецкая праўда".

01.jpg

У гэты дзень усе, хто прысутнічалі ў зале, вярнуліся да вытокаў роднага слова, успомнілі славутых землякоў, якія праславілі наш край і нашу зямлю.

05.jpg

Як сыны, верныя маці-Беларусі, артысты са сцэны ў песнях, вершах і танцах прызнаваліся ў любові да роднай зямлі і роднага слова, а апладысментамі з залы іх горача сустракалі і падтрымлівалі гледачы.

06.jpg04.jpg

Цеплынёй да бацькоўскай хаты, роднай зямлі, блакітнага мірнага неба, зразумелымі ўсім і кожнаму гукамі і рухамі, эмоцыямі і настроем дзяліліся Аляксандр Юргелянец, Вольга Рабкоўская, Анастасія Ляховіч, Таццяна Канчанін, Анатоль Радзевіч, Ілона Масейка – усіх жадаючых выказацца не пералічыць…

03.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»