Жанчыны Астравеччыны пасадзілі бярозавую алею на праспекце Энергетыкаў у межах акцыі «За Беларусь»

Жанчыны Астравеччыны пасадзілі бярозавую алею на праспекце Энергетыкаў у межах акцыі «За Беларусь»

Па ініцыятыве раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» у межах акцыі «За Беларусь» актывісткі гэтага грамадскага аб’яднання заклалі ў Астраўцы на праспекце Энергетыкаў бярозавую алею, піша "Астравецкая праўда".

76767878.jpg

– У нашай краіне акцыя распачалася ў Дзень маці. Кожны раён далучыўся ці яшчэ далучыцца да гэтай добрай справы, – расказала лідар жаночага руху на Астравеччыне Наталля Баніцэвіч. – Жанчыны нашага краю – за мірнае спакойнае жыццё ў Беларусі і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, таму сёння, 26 кастрычніка, мы высадзілі 26 бярозак – мне здаецца, гэта вельмі сімвалічна.

2.jpg

У падрыхтаваныя камунальнікамі лункі жанчыны апускалі саджанцы і прыкопвалі іх зямлёй. Каб дрэўца прыжылося і яго не зламаў вецер, побач з кожнай бярозай актывісткі ставілі драўляныя апоры.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук заўсёды адгукаецца на ініцыятывы беларускага саюза жанчын і ўдзельнічае ва ўсіх акцыях.

7879.jpg

– Праз некалькі гадоў бярозы закрасуюць і ўпрыгожаць праспект, – лічыць Ірына Эдуардаўна. – Пасадка дрэў і добраўпарадкаванне горада і іншых населеных пунктаў сталі добрай традыцыяй нашага краю.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»