"Зрабіць так, каб мерапрыемствы наведвала як мага больш людзей і кожны знайшоў цікавае"

"Зрабіць так, каб мерапрыемствы наведвала як мага больш людзей і кожны знайшоў цікавае"

Як адчувае сябе культура ў сучасных умовах? Як прыцягнуць гледачоў, прапанаваць тое, што цікава ім, і зрабіць гэта на высокім мастацкім узроўні і з добрым густам? Пра гэта і многае іншае запыталіся ў начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Алены Клімовіч.

– Аснову дзейнасці ўстаноў культуры складае падмурак з народных традыцый, матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, якая засталася нам ад нашых продкащ. На Гарадзеншчыне яна мае свае адметнасці. Вывучаецца, апрацоўваецца і транслюецца на нашых святах, якіх вельмі шмат у вобласці – ад невялікіх на ўзроўні асобных вёсак, аграгарадкоў да рэспубліканскіх, нават міжнародных. І галоўная мэта работнікаў культуры – зрабіць так, каб гэтыя мерапрыемствы наведвала як мага больш людзей і кожны знайшоў нешта цікавае.

20191005123406_IMG_4585.JPG

– Мне падаецца, глядач чакае нечага “ваў” – новага, незвычайнага…

– Так, і часам мы ідзем на хітрасці, дадаючы ў праграму тое, што можа выклікаць асаблівы інтарэс. Тыя самыя “куриные бега” ці бітва памідорамі… А паралельна на свяце выступаюць прафесійныя і аматарскія калектывы з беларускімі песнямі, танцамі.

Яшчэ адзін важны аспект арганізацыі свята – уцягнуць гледачоў у працэс яго падрыхтоўкі і правядзення. Тут дапамагаюць конкурсы. Добры прыклад – свята іўеўскага памідора, калі напярэдадні на старонках газеты праходзіў фотаконкурс, а ўжо на самім фестывалі абвясцілі вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў.

В Ивье впервые провели помидорную битву

– Усё часцей сустракаюцца фотаконкурсы, калі пераможцу вызначаюць па колькасці лайкаў у сацыяльных сетках. Памятаю такі прыклад на адным з мерапрыемстваў на Аўгустоўскім канале. Выдатная рэклама: фота робіць адзін чалавек, а пра свята даведваюцца сотні яго сяброў і падпісчыкаў.

– Сацыяльныя сеткі насамрэч яшчэ адзін накірунак, які мы даволі добра асвоілі. Сучасныя рэаліі павінны служыць на карысць культуры. Канешне, мы рады, калі госці робяць падчас мерапрыемстваў здымкі і выкладаюць іх у сацыяльныя сеткі.

photo_2019-08-25_22-44-52.jpg

Рэаліі, у якіх мы працуем, змяняюцца. Да прыкладу, нам не заўсёды цікава слухаць песні ў такім жа выкананні, як слухалі нашы бабулі, а вось у сучаснай апрацоўцы яны выклікаюць інтарэс у шырокай публікі. Тое самае і танцы. У той жа час варта захаваць аутэнтычнае выкананне, у тым ліку нашымі калектывамі ў запісах.

Калі мы кажам пра музеі, змяніліся і яны. Наведвальнік чакае прадстаўлення, інтэрактыву, ён хоча быць не проста гледачом, а ўдзельнікам. І ў нас ёсць цікавыя прыклады, калі музеі сумяшчаюць шоў, забаўляльную праграму і сур’ёзны навуковы складнік. Сёлета гісторыка-археалагічны музей ладзіў мерапрыемства “Адзін дзень з жыцця Гродна XVI стагоддзя па матывах гравюры Адэльгаўзера – Цюндта” ў Новым замку. Музей-сядзіба Агінскага, знаходзячыся ў аграгарадку, з’яўляецца цэнтрам культурнага жыцця рэгіёна. Тут бывае да дваццаці экскурсій ў выходны дзень. Праводзяць іх у вобразах людзей, якія звязаны з гісторыяй сядзібы. У кожным зале – сваё невялікае прадстаўленне і экскурсія, свой герой: жонка Агінскага Марыя дэ Нэры, сакратар, сын кампазітара, дачка Амелія…

В Залесье после реставрации открыли «Храм Амелии»

Музей гісторыі рэлігіі актыўна выкарыстоўвае свае пляцоўкі для розных імпрэз: “Кінемо”, музычныя канцэрты. Разам з хатнім тэатрам “Марья-Іскусніца” праводзяць інтэрактыўныя заняткі з тэатральным прадстаўленнем, экскурсіяй і рознымі заданнямі для дзяцей па розных перыядах нашай гісторыі.

– Вось і ў Мірскім замку зазначаюць: асаблівай папулярнасцю карыстаюцца менавіта тэатралізаваныя экскурсіі. Ёсць у іх нават з дэгустацыяй страў нацыянальнай кухні.

– Так, і гэта могуць прапанаваць гасцям шмат дзе. Гудзевіцкі музей ладзіць святы і паказвае абрады з элементамі дэгустацыі. Цікава, што ў аграгарадку менавіта музей стаў ініцыятарам такіх праграм, а пасля да іх далучыўся клуб.

Калі мы гаворым пра кулінарныя традыцыі і прыцягненне турыстаў, немагчыма не згадаць Адэльск. У праграме для гасцей – знаёмства адразу з двума прыкладамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключанымі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэта творчасць Мар’яна Скрамблевіча з яго незвычайнымі музычнымі інструментамі і мясцовая кухня.

Каб зацікавіць турыстаў, нашы клубы пачалі ствараць музейныя пакоі. Трэба адзначыць Гродзенскі раён, які шмат зрабіў у гэтым кірунку: музей лялькі ў Індуры, у Сапоцкіне – пісанкі і мініяцюр помнікаў архітэктуры

Праздник писанки отметили в Гродненском районе

– Алена Віктараўна, а як пачуваюць сябе прафесійныя калектывы?

– Творчыя людзі вельмі добра адчуваюць гледача і яго інтарэсы. Драматычны тэатр штогод прапануе ўласныя прэм’еры, таксама прыцягвае ў Гродна тэатры з іншых гарадоў Беларусі і замежжа. Тэатр лялек амаль з кожнага фестывалю, калі там ёсць конкурс, прывозіць узнагароды. Прыдумваюць тут і новыя акцыі. Адна з апошніх для маленькіх гледачоў – наведваеш тэатр, збіраеш налепкі, а пасля атрымліваеш у падарунак ляльку.

Новыя праграмы прапануюць ансамбль “Белыя росы” і музычны тэатр “Рада”. Можа быць, менш вядомы ў Гродне, але вельмі цікавы калектыў, якога любіць слухач, – Лідскі духавы аркестр.

Цікава працуе Гродзенская капэла. Калектыў мае класічны накірунак, але гатовы эксперыментаваць. Да прыкладу, паспяховымі былі сумесныя праекты з гуртом “Нікамуза”, калі гучаць класіка і рок.

 Гродненская капелла открыла 28-й концертный сезон Бетховеном

Калі мы кажам пра прафесійнае мастацтва, наш музычны каледж не першы год ладзіць цудоўную серыю канцэртаў “Арганы Еўропы гучаць у Гродне”, дзе мы маем магчымасць знаёміцца з арганістамі і здабыткамі музычнай культуры свету.

Нельга не сказаць пра абласную філармонію. Сёлета вобласць атрымала новы выдатны будынак. І перад калектывам філармоніі стаіць шмат задач і вялікая адказнасць: на новай сцэне трэба ладзіць гастролі вядомых беларускіх і замежных выканаўцаў. Трэба задаволіць культурныя запатрабаванні розных гледачоў. Таксама чакаем ад калектыву ўласных цікавых праектаў.

– Варта зазірнуць на іх афішу: самыя розныя праграмы і канцэрты: класічная музыка, танец, джаз, спектаклі, балет, опера, гумар… А калі зірнуць на афішу Гродзеншчыны ў цэлым, дык атрымліваецца насычанае самымі рознымі культурнымі падзеямі жыццё. І мноства варыянтаў, як бліжэй пазнаёміцца з нашай і замежнай культурай.

– І усё гэта – дзякуючцы людзям. Большасць нашых супрацоўнікаў – адданыя сваёй справе, разумеюць запатрабаванні часу і рухаюцца ў гэтым кірунку. Нельга не адзначыць падтрымку аблвыканкама і яго старшыні Уладзіміра Краўцова. Гэта, безумоўна, сродкі, якія выдаткоўваюцца на паляпшэнне матэрыяльнай базы ўстаноў культуры, рэканструкцыю аб’ектаў, рамонт дамоў культуры, з апошніх – у Іўі, Свіслачы, Воранава, цяпер – у Смаргоні. Набываюцца інструменты для музычных школ, толькі сёлета мы перадалі каля 50 піяніна ў раёны.

 Десять пианино получили в подарок школы искусств Лидчины

Падтрымка не толькі матэрыльная. Нашы супрацоўнікі атрымліваюць узнагароды рознага узроўню. На Гродзеншчыне нават ёсць свая адметная прэмія аблвыканкама імя Аляксандра Дубко, лаўрэатамі якой становяцца прадстаўнікі ўсіх сфер культуры. За 20 год, што існуе прэмія, яе лаўрэатамі сталі больш як 200 чалавек.

Таццяна Кузнячэнкава

Сфера культуры Гродзеншчыны:

Звыш 7 тысяч супрацоўнікаў

667 устаноў культуры

16 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі ўнесены 693 нерухомыя гісторыка-культурныя каштоўнасці, у тым ліку 9 замкаў

4 з 8 прафесійных калектываў маюць званне “Заслужаны”

Больш 400 аматарскіх калектываў маюць званні “народны”, “узорны” і “Заслужаны”

15 майстроў маюць званне народнага майстра Беларусі

113 дзяцей толькі ў гэтым годзе сталі стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі