Інвестыцыі ў… сон­ца

Інвестыцыі ў… сон­ца

У пасёлку Ражанка адбылося ўра­чыс­тае адкрыццё першай у воб­лас­ці сонечнай элек­т­рас­тан­цыі.
Гэты цікавы інвестыцыйны пра­ект ТАА «Аграхімсвятло» стар­та­ваў амаль два гады таму. На пустцы плошчай 2,4 га, у непасрэдным суседстве з выт­вор­чай базай ААТ «Аграхімсэрвіс», пачалася ўста­ноў­ка сонечных калектараў. Бу­даў­ніц­т­ва першай на Гродзен­ш­чы­не сонечнай электрастанцыі бы­ло разбіта на чатыры пус­ка­выя комплексы. Новая со­неч­ная электрастанцыя, га­да­вая магутнасць якой складае 1200000 кВт/г, цяпер зап­ра­ца­ва­ла ў поўную сілу.

– У праект інвеставана 19 мі­ль­яр­даў рублёў, – гаворыць ды­рэк­тар новай электрастанцыі Валерый  Вашчыла. – Гэта крэ­ды­ты і ўлас­ныя сродкі, акупіцца яны па­він­ны праз пяць гадоў. Вопыт мы на­бы­ва­лі на аналагічным прад­п­ры­ем­с­т­ве ва ўкраінскай Вінніцы, а ця­пер і самі гатовы падзяліцца дос­ве­дам з іншымі.

Размешчаныя ў Ражанцы 4900 со­неч­ных панеляў магутнасцю 230-250 Вт здольны ў суткі вып­ра­ца­ваць 8500 кВт/г экалагічна чыстай энер­гіі, якая «сцякаецца» на тран­с­фар­ма­тар­ную падстанцыю, а да­лей ідзе яе пераразмеркаванне. Па­куп­нік сонечнай электраэнергіі – РУП «Гроднаэнерга».

– Сёння мы з вамі сталі сведкамі та­го, як самыя сучасныя тэхналогіі прый­ш­лі на нашу Шчучыншчыну, – адз­на­чыў старшыня райвыканкама Сяргей Ложэчнік. – Удала выбрана база для гэтага «сонечнага праекта». За «зялёнай энергетыкай», безумоўна, бу­ду­чае.

Дзякуючы рэ­а­лі­за­цыі гэтага праекта створана пяць но­вых рабочых месцаў. А ў кі­раў­ні­ка ТАА «Аграхімсвятло» ў планах ужо пашырэнне плош­чаў з сонечнымі калектарамі. Што называецца, энергіі замнога не бывае…
Редакция газеты «Гродненская правда»