Дэлегацыя Алтайскага краю Расійскай Федэрацыі наведала Карэліцкі раён

Дэлегацыя Алтайскага краю Расійскай Федэрацыі наведала Карэліцкі раён

Дэлегацыя наведала ААТ “Карэлічы-Лён”.

8 чэрвеня дэлегацыя Алтайскага краю Расійскай Федэрацыі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні ўрада Алтайскага краю Аляксандра Лук’янава,  міністра сельскай гаспадаркі Алтайскага краю Сяргея Межына, прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, мясцовага самакіравання, кіраўнікоў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу наведала ААТ “Карэлічы-Лён”, паведамляе "Полымя".

Гасцей сустракалі старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў і намеснік старшыні  райвыканкама  Ігар Лазарэвіч.

Алтайский-край_льнозавод_Кореличи-Лён00004.jpg

Генадзій Мікалаевіч коратка азнаёміў членаў дэлегацыі  з асаблівасцямі эканамічнаага развіцця рэгіёна, асобна спыніўшыся на паказчыках сельскагаспадарчай вытворчасці. Дырэктар ААТ “Карэлічы-Лён” Фёдар Жук расказаў пра  вытворчыя магутнасці  па перапрацоўцы доўгага і кароткага льновалакна.

Своечасова праведзеная мадэрнізацыя на льнозаводзе была  высока ацэнена алтайцамі, як і тое, што прадукцыя ААТ знайшла сваю нішу на замежных рынках. Госці не толькі станоўча адгукаліся аб рабоце завода, але і адзначалі высокі ўзровень умоў працы, які створаны для працаўнікоў завода. Не засталіся без увагі парадак і чысціня ў памяшканнях і на тэрыторыі прадпрыемства.

Алтайский-край_льнозавод_Кореличи-Лён00008.jpg

Алтайский-край_льнозавод_Кореличи-Лён00003.jpg

Алтайский-край_льнозавод_Кореличи-Лён00009.jpg

Так,  міністр сельскай гаспадаркі Алтайскага краю Сяргей Межын адзначыў, што Беларусь – гэта чыстая прыгожая краіна, і тыя аб’екты, якія былі наведаны  дэлегацыяй падчас   візіту ў Гродзенскую вобласць, нікога не пакінулі абыякавымі.

Уражвае тое, што тут шмат зроблена для развіцця сельскай гаспадаркі. Вялікі тэхналагічна абсталяваны завод з высокапрадуктыўнай тэхнікай таксама як прыклад для пераймання.  Тэхніка беларускай вытворчасці на працягу многіх гадоў карыстаецца ўстойлівым попытам у алтайскіх аграрыяў.

Быць узорам для льняной галіны краіны Карэлічы абавязвае гісторыя. Бо менавіта гарадскі пасёлак выбралі Радзівілы для размяшчэння ўласнай ткацкай мануфактуры ў сярэдзіне XVII стагоддзя, што знайшло адлюстраванне на гербе пасёлка. На шчыце два залатых паясы з кветкамі лёну. 

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»