Камбайнерскі экіпаж саўгаса «Падольскі» Астравецкага раёна намалаціў тысячу тон збожжа
У кагорту пераможцаў-камбайнераў на фінішнай прамой працоўнага спаборніцтва райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўвайшоў экіпаж РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» у складзе Віталя Тумінскага і Руслана Круглякоўскага. Хлебаробы намалацілі тысячу тон збожжа.
З пераможным вынікам камбайнераў-тысячнікаў прама ў полі павіншавалі старшыня райкама работнікаў АПК і галоўны бухгалтар Юрый Адула і Марыя Станкевіч, дырэктар гаспадаркі і яе прафсаюзны лідар Дзяніс Кірпа і Людміла Казлоўская, расказвае "Астравецкая праўда".

Хоць для Віталя Тумінскага сёлетняе жніво дваццатае, у пары з Русланам Круглякоўскім ён упершыню шчыруе на жніве. Да слова, мужчыны працуюць на лесанарыхтоўчай тэхніцы ў Астравецкім лясгасе. Саўгасныя нівы хлебаробы абмалочваюць на новым камбайне айчыннай вытворчасці КЗС-1218.

– Найбольш падчас уборачнай кампаніі намалочваў 2 тысячы тон збожжа, – расказаў Віталь Тумінскі. – Сёлета ўраджай радуе: збажына дае на круг пад 35 цэнтнераў. Думаю, да канца ўборкі будзе 2 тысячы.
Па аператыўных звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, на раніцу 4 жніўня на Астравеччыне 7 камбайнерскіх экіпажаў намалацілі па тысячы тон збожжа.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!