На Гродзеншчыне завяршаецца корманарыхтоўка

Ужо нарыхтавана 71,4 тысячы тон сена, што складае 77 працэнтаў ад плана.

e7j6jh9tb6hs8u0m0qcqgv9y0tawab00.jpg

Нарыхтоўка кармоў на зіму – адна з ключавых задач сельскагаспадарчых арганізацый рэгіёна. Ад яе своечасовасці і якасці напрамую залежыць дабрабыт жывёлагадоўлі, бо менавіта кармавая база забяспечвае здароўе жывёл, прадуктыўнасць малочнай і мясной вытворчасці. А, значыць, і ўстойлівасць усёй аграрнай эканомікі. Ва ўмовах пераменлівага клімату і пастаяннага ўзросту патрабаванняў да сельгаспрадукцыі  правільная арганізацыя корманарыхтоўкі становіцца не проста сезоннай працай, а стратэгічным працэсам, які вызначае поспех гаспадарак у наступным годзе.

Так, сельскагаспадарчым арганізацыям Гродзенскай вобласці ў гэтым сезоне необходна нарыхтаваць 93 тысячы тон сена, каля 2,7 мільёна тон сенажу і прыблізна 3,3 мільёна тон сіласу. Працэс ідзе актыўна. Цікава, што амаль усе раёны вобласці ўжо перавыканалі план па нарыхтоўцы сіласу. 

– Ужо нарыхтавана 71,4 тысячы тон сена, што складае 77 працэнтаў ад плана, і больш за 2,3 мільёна тон сенажу, або 89 працэнтаў. Нашы сельскагаспадарчыя арганізацыі актыўна нарыхтоўваюць сілас. Так, усяго ў рэгіёне ўжо нарыхтавана 3,5 мільёна тон сіласу, а гэта 107 працэнтаў ад плана. Працэс нарыхтоўкі працягваецца, і ў хуткім часе мы скончым гэтую працу, – расказаў начальнік упраўлення жывёлаводства і племянной справы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Ціхановіч. 

Аграрыям неабходна нарыхтаваць каля 1,7 мільёна тон кармавых адзінак. У засеках вобласці ўжо маецца больш за 1,67 мільёна тон, або 98 працэнтаў ад плана. У тым ліку на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 33,27 цэнтнера кармавых адзінак, што на 1,2  цэнтнера кармавых адзінак больш чым за аналагічны перыяд мінулага года.  

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»