У камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама расказалі, якія сельскагаспадарчыя работы сёння вядуцца на Гродзеншчыне

У рэгіёне працягваюцца работы па прыбіранні агародніны.
Актыўна прыбіраюцца цукровыя буракі, капаецца бульба. Так, з 32,9 тысячы гектараў, адведзеных пад буракі, ужо прыбрана 17,4 тысячы гектараў, што складае 53 працэнты ад плана. Накапана 992,5 тоны караняплодаў пры ўраджайнасці 569 цэнтнераў з гектара. Дарэчы, на Гродзеншчыне адзначаецца самая высокая ўраджайнасць цукровых буракоў у краіне. Канешне, у самім рэгіёне таксама вызначаюцца лідары.
– Найбольшая ўраджайнасць цукровых буракоў у Гродзенскім раёне: 764 цэнтнеры з гектара. На другім месцы – Шчучынскі раён, 664 цэнтнеры з гектара, на трэцім – Ашмянскі раён, які дасягнуў ураджайнасці цукровых буракоў у 620 цэнтнераў з гектара, – расказаў намеснік начальніка ўпраўлення раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Андрэй Сацішур.
Каля 2,6 тысячы гектараў у вобласці адведзена пад бульбу. На сённяшні дзень выкапана амаль 2,3 тысячы гектараў, што складае 87 працэнтаў ад плана. Накапана 66,6 тысячы тон бульбы пры ўраджайнасці 291 цэнтнер з гектара. Найбольшая ўраджайнасць адзначаецца ў Гродзенскім (469 цэнтнераў з гектара), Астравецкім (400 цэнтнераў з гектара) і Бераставіцкім (362 цэнтнеры з гектара) раёнах.
Прыбіраецца агародніна. Усяго ўборцы падлягае каля тысячы гектараў. Ужо прыбрана 609 гектараў, або 59 працэнтаў ад плана. Сабрана 15,6 тысячы тон агародніны.
На 20 працэнтаў у рэгіёне выкананы план па ўборцы кукурузы на зерне. Валавы збор складае 113,3 тысячы тон пры ўраджайнасці 97 цэнтнераў з гектара. У лідарах па ўраджайнасці зноў Гродзенскі раён – 135 цэнтнераў з гектара. Таксама ў вобласці прыбрана 70 працэнтаў плошчы, адведзеных пад кукурузу на сілас. Валавы збор – амаль 2,8 мільёна тон пры ўраджайнасці 321 цэнтнер з гектара.
Акрамя гэтага, аграрыі прыбіраюць семечкавыя, большую частку з якіх на Гродзеншчыне складаюць яблыкі. Ужо прыбрана 1,3 тысячы гектараў, або 91 працэнт ад плана. Сабрана каля 9,3 тысячы тон пладоў пры ўраджайнасці 71 цэнтнер з гектара.
Разам з гэтым працягваецца нарыхтоўка кармоў. На сённяшні дзень на 73 працэнты выкананы план па нарыхтоўцы сена, на 88 працэнтаў – па сенажу і на 78 працэнтаў – па сіласу. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 27,8 цэнтнера кармавых адзінак.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!