У ВК імя КРАМКО Гродзенскага раёна завяршылі ўборку яблыкаў

Усяго ў гаспадарцы вырошчваецца больш за 30 сартоў яблыкаў.

photo_2025-10-21_16-47-01.jpg

Садовыя ўгоддзі ў ВК імя КРАМКО налічваюць 257 гектараў. З іх 186 гектараў адведзена пад яблыні, 7 гектараў – пад чарэшню, 2,5 гектара – пад вішню і 0,5 гектара займаюць слівы. Што тычыцца яблыневага саду, пладовымі дрэвамі занята 132,5 гектара. Астатняя частка тэрыторый адведзена пад маладыя саджанцы. 

Усяго ў гаспадарцы вырошчваецца больш за 30 сартоў яблыкаў. Самыя папулярныя: Лігал, Айдарэд, Алеся, Гала, Чэмпіён і Голдэн Дэлішэс. У гэтым годзе ў ВК імя КРАМКО сабралі больш за 3,5 тысячы тон пладоў пры ўраджайнасці 266 цэнтнераў з гектара. Гэта прыкладна напалову менш, чым у мінулым годзе. Прычынай сталі вясеннія замаразкі, якія пашкодзілі каля 50 працэнтаў дрэў.

– Першая хваля замаразкаў прыйшла ў красавіку, другая – у маі. Тэмпература адмоўна паўплывала на цвет. Усё, што ўдалося сабраць у гэтым годзе, адпраўлена ў наша сховішча. Там яблыкі праляжаць прыкладна да пачатку чэрвеня і на працягу года будуць пастаўляцца ў гандлёвыя сеткі Гродзенскай вобласці і ўсёй Беларусі, – расказаў галоўны садоўнік-аграном ВК імя КРАМКО Генрых Санько.

У гаспадарцы таксама распавялі, што садовыя плошчы імі патроху скарачаюцца. Так, раней гэтыя ўгоддзі займалі каля 300 гектараў. Сёння – 257. Гэта звязана з новым метадам пасадкі дрэваў. Цяпер на прадпрыемстве садзяць шчыльныя сады інтэнсіўнага тыпу на карлікавых прышчэпах.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»