Якія сельскагаспадарчыя работы вядуцца на палях Гродзеншчыны

Аграрыі выйшлі на фінішную прамую па ўборцы збожжавых культур.

f4c078605f3d803eda4e00809cf9b6c9-1024x682.jpg

Асноўны этап уборачнай кампаніі ў рэгіёне практычна завершаны, але гэта не значыць, што ў аграрыяў наступіла зацішша. Зусім не – на палях вобласці працягваюцца сельскагаспадарчыя работы, якія займуць яшчэ некалькі месяцаў. Больш падрабязна пра іх расказалі ва ўпраўленні раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама.

Аграрыі выйшлі на фінішную прамую па ўборцы збожжавых культур, не ўлічваючы кукурузу. Усяго ўборцы падлягае каля 300 тысяч гектараў плошчаў па ўсім рэгіёне. Ужо ўбрана 299 тысяч гектараў, або 99 працэнтаў. Намалочана больш за 1,5 мільёна тон збожжа, пры гэтым ураджайнасць складае 50,8 цэнтнера з гектара. Для параўнання: у мінулым годзе на гэты перыяд уборкі ўраджайнасць збожжавых складала 46,6 цэнтнера з гектара.

Таксама працягваецца ўборка яравога рапсу. Усяго трэба ўбраць 4 тысячы гектараў пасеваў. Ужо ўбрана 3847 гектараў, або 96 працэнтаў ад плана. Намалочана амаль 5,9 тысячы тон яравога рапсу пры ўраджайнасці 15,3 цэнтнера з гектара.

Актыўна прыбіраюць на Гродзеншчыне і буракі. Усяго пад бурак у рэгіёне адведзена 32,9 тысячы гектараў. На сённяшні дзень аграрыі прыбралі ўжо 9,7 тысячы гектараў – практычна 30 працэнтаў ад плана. Накапана 522 тысячы тон караняплодаў з ураджайнасцю 537 цэнтнераў з гектара.

Акрамя таго, па ўсёй вобласці працягваецца ўборка бульбы і гародніны.

– Усяго падлягае ўборцы 2,6 тысячы гектараў бульбы. Ужо прыбрана 842 гектары, што складае 32 працэнты ад плана. Накапана 25,7 тысячы тон бульбы пры ўраджайнасці 306 цэнтнераў з гектара, – расказаў намеснік начальніка ўпраўлення раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Андрэй Сацішур. – Разам з бульбай прыбіраюць і гародніну. Убрана 294 гектары, сабрана 5,7 тысячы тон гародніны.

Актыўна прыбіраецца кукуруза на сілас. Усяго падлягае ўборцы 110,8 тысячы гектараў, ужо ўбрана 32,8 тысячы гектараў, або 30 працэнтаў. Валавы збор кукурузы на сілас склаў каля 1,1 мільёна тон. Ураджайнасць зялёнай масы складае 337 цэнтнераў з гектара. Не так даўно ў рэгіёне пачалася ўборка кукурузы на зерне.

Вядуцца работы па нарыхтоўцы льнотрасты. На сённяшні дзень паднята 3,7 тысячы гектараў, або 52 працэнта. Усяго трэба падняць 7,2 тысячы гектараў ільнотрасты.

Паралельна аграрыі нарых-тоўваюць кармы. Ужо нарыхтавана 62,4 тысячы тон сена, амаль 2,3 мільёна тон сенажу і больш за мільён тон сіласу. На сённяшні дзень па вобласці ў сярэднім маецца 19,24 цэнтнера кармавых адзінак у пераліку на ўмоўную галаву жывёлы.

Акрамя гэтага, у вобласці вядзецца сяўба азімых збожжавых культур на зерне. Ужо пасеяна 50 працэнтаў ад плана: 107,4 тысячы гектараў. У тройцы лідараў па сяўбе азімых збожжавых тры раёны: Бераставіцкі, Гродзенскі і Ашмянскі. 

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»