Збожжавыя амаль прыбралі, на чарзе – кукуруза. Якія сельскагаспадарчыя работы вядуцца ў рэгіёне

Збожжавыя амаль прыбралі, на чарзе – кукуруза. Якія сельскагаспадарчыя работы вядуцца ў рэгіёне

Усяго пад збожжавыя культуры на Гродзеншчыне адведзена каля 300 тысяч гектараў.

Уборка збожжавых культур амаль завяршылася. Набірае тэмпы ўборка кукурузы на зерне, актыўна прыбіраюцца бурак і яблыкі. Падрабязней пра сельскагаспадарчыя работы расказаў намеснік начальніка ўпраўлення раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Андрэй Сацішур.

Нагадаем, усяго пад збожжавыя культуры на Гродзеншчыне адведзена каля 300 тысяч гектараў. Ужо ўбрана 99,8 працэнта ад плана. Крыху замарудзілі працэс уборкі грэчка і проса. Набірае тэмп уборка кукурузы на зерне. Ужо прыбрана больш 2,8 тысячы гектараў. Валавы збор складае амаль 29,8 тысячы тон, а ураджайнасць – 105 цэнтнераў з гектара. 

Акрамя гэтага, аграрыі актыўна прыбіраюць цукровы бурак. Яго сеюць і асобныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, і цукровыя камбінаты. Так, у гаспадарках сельскагаспадарчых арганізацый вобласці пад бурак адведзена амаль 30 тысяч гектараў. На сённяшні дзень убрана ўжо 11,6 тысячы гектараў, або 39 працэнтаў ад плана. Накапана каля 655 тысяч тон, а ўраджайнасць складае 566 цэнтнераў з гектара. На цукровыя камбінаты і прыёмнікі ўжо адвезена каля 550 тысяч тон буракоў. 

 – Цукровымі камбінатамі пасеяна прыблізна 3 тысячы гектараў. Ужо прыбрана 965 гектараў – або 32 працэнта ад плана. Накапана амаль 33 тысячы тон бурака пры ўраджайнасці 341 цэнтнер з гектара. Сярэдняя цукрыстасць бурака па вобласці (па сельскім гаспадаркам і цукровым камбінатам разам) складае 15,88 працэнта, – расказаў Андрэй Сацішур. 

Дарэчы, па хуткасці ўборкі цукровага бурака сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці ў лідарах Дзятлаўскі (65 працэнтаў), Смаргонскі (58 працэнтаў) і Навагрудскі (52 працэнта) раёны. Найбольшая ўраджайнасць цукровага бурака дасягнута ў Гродзенскім раёне – 731 цэнтнер з гектара. 

Акрамя гэтага, аграрыі актыўна прыбіраюць семечкавыя культуры. Большую частку з іх на Гродзеншчыне складаюсь яблыкі. Усяго ўборцы падлягае 1449 гектараў. Ужо ўбраны 871 гектар, або 60 працэнтаў. Сабрана каля 5,7 тысячы тон пладоў пры ўраджайнасці 66 цэнтнераў з гектара. 

Большая частка тэрыторый, дзе пасаджаны семечкавыя культуры, знаходзіцца ў Гродзенскім, Ваў-кавыскім і Шчучынскім раёнах. Дарэчы, найбольшая ўраджайнасць яблыкаў у Гродзенскім раёне – 181 цэнтнер з гектара.
 
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»