У Новым замку - лірычная выстава

У Новым замку - лірычная выстава

Авальная зала Новага замка змясціла вялікую колькасць таямнічых і нежных работ пад назвай “Ціхае жыццё спыненага імгнення”. Усе наведвальнікі персанальнай выставы ваўкавысскага мастака Станіслава Кузьмара здолелі адчуць тонкасць ягосветаадчування, зменлівы стан наваколля на яго палотнах. Паміж тым, папярэдняя персанальная выстава мастака прэзентавалася ў сценах музея ў 2006 годзе. Таму гэтую экспазіцыю можна лічыць сваеасаблівай справаздачай за апошнія 10 творчых год.
IMG_1142.JPG
Ён сам ад гарадскіх турбот даўно з’ехаў у Ваўкавыск, там пасадзіў сад, пабудаваў дом, вырошчвае свой вінаград.Само асяроддзе паўплывала на абвастрэнне светаўспрымання, лічыць вядомы беларускі мастак Мікалай Бандарчук, які наведаў выставу.
Перад намі мастак вельмі тонкай душы. Працы яго настолькі таямнічыя, што больш характэрныя для жаночага ўспрымання”, – лічыць ён.
А між тым далікатныя алейныя мазкі ў прыглушаных танах з’яўляюцца апазнавальным знакам Станіслава Кузьмара і даказваюць, што ён бачыць наваколле і падмячае зменлівыя імгненні сапраўды вельмі па-асабліваму. Палотны “Меланхолія”, “Адлюстраванне”, “Ноч” у таямнічым смутку, сад узімку, летам, восенню. Падзелены на часткі “Шлях праз стагоддзі”. Эфемерныя пейзажы з такімі знаёмымі мясцінамі Беларусі, якія, аднак, складана пазнаць без подпісу, бо ўспрымаюцца з палатна яны зусім іррэальна.
IMG_1156.JPG
Своеасаблівасць стану жыцця на карцінах складана акрэсліць звычайнымі словамі. Але вытанчаныя формы і складаныя каляровыя адносіны дакладна настройваюць наведвальніка на задумленны лірычны настрой.
Даведка: Станіслаў Кузьмар з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў з 1990 года. Працуе у кніжнай графіцы і  жывапісе. Жыве і працуе ў Ваўкавыску. Творы знаходзяцца ў музеях Рэспублікі Беларусь, прыватных зборах Беларусі і за яе межамі.
IMG_1128.JPGIMG_1136.JPGIMG_1140.JPGIMG_1152.JPGIMG_1155.JPGIMG_1162.JPGIMG_1164.JPGIMG_1165.JPGIMG_1176.JPGIMG_1180.JPGIMG_1181.JPG
Редакция газеты «Гродненская правда»