Лунарык запрасіў у падарожжа. Як бавяць час у дзіцячых летніках?
У касмічнае падарожжа рабят запрасіў хлопчык Лунарык.
Калі надыходзіць пара летніх школьных канікул, у многіх бацькоў паўстае пытанне: “Дзе і як арганізаваць адпачынак свайго сына або дачкі цікава і карысна?” Рашэнне ёсць – аддаць сваё дзіця ў школьны аздараўленчы лагер.
Гэтым летам адукацыйная ўстанова “Сярэдняя школа №3 г. Навагрудка” гасцінна расчыніла дзверы для 15 хлопчыкаў і дзяўчынак . На працягу ўсёй лагернай змены паспяхова рэалізоўваўся праект “Вялікае касмічнае падарожжа”, накіраваны на вывучэне культуры, гісторыі і традыцый беларускага народа, фарміраванне здаровага ладу жыцця, раскрыццё творчага патэнцыялу выхаванцаў.
У касмічнае падарожжа рабят запрасіў хлопчык Лунарык, з якім выхаванцы наведалі 4 планеты: “Дзяцінства”, “Дабрыні”, “Здароўя” і “Адважных”. Сумаваць ім не прыходзілася: аздараўленчая, пазнаваўчая і забаўляльная дзейнасць спалучаліся з правядзеннем спартыўных, культурна-масавых мерапрыемстваў на свежым паветры, з арганізацыяй заняткаў па інтарэсах, з правядзеннем майстар -класаў. Чым больш адкрыццяў ажыццяўляў атрад, тым бліжэй узнагарода – “залатая зорка Лунарыка”.
Кіраваць атрадам было даверана таленавітым, энергічным і адданым сваёй справе педагогам, якія ўмела вялі сваіх выхаванцаў па сцежках дабрыні і цікаўнасці, запальвалі ў маленькіх сэрцах упэўненасць і веру ў сябе. Сёння хочацца назваць іх імёны: Таццяна Іванаўна Моніч,Святлана Сяргееўна Кузняцова, Святлана Міхайлаўна Жак, Валерыя Іванаўна Шыкунец, Аксана Андрэеўна Арцюх, Людміла Леанідаўна Бруцкая.
Праводзілася шмат тэматычных дзён.Падарожжа на зорку “Памяці і смутку” запомнілася дзецям наведваннем музея Баявой Славы на базе школы. А конкурс малюнкаў на асфальце “Мы малюем мір!” раскрыў унутраны свет рабят, поўны радасці і шчасця.
Бачыць задаволеныя твары дзяцей,чуць удзячныя словы бацькоў – лепшая ўзнагарода для педагогаў, якія працуюць пад дэвізам: “Дзеці задаволеныя, бацькі спакойныя”.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!