Народная дэгустацыя, майстар-класы і экслюзіўны хэндмэйд. "Казюкі" вяртаюцца ў Гродна

 Народная дэгустацыя, майстар-класы і экслюзіўны хэндмэйд. "Казюкі" вяртаюцца ў  Гродна

Кірмаш "Казюкі" ужо больш за 20 гадоў праходзіць у Гродна. Праводзіцца ён ў гонар Святога Казіміра – апекуна рамеснікаў і майстроў.

У гэтым годзе гасцей запрашаюць на плошчу Леніна, дзе адначасова гасцей чакаюць рамеснікі з Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі, а таксама майстры з усёй рэспублікі.

78bb65329696017a4bbd2ee22c10a34c.jpg

Кожны жадаючы можа паўдзельнічаць у забаўляльных майстар-класах і стварыць сваімі рукамі дзіўныя творы мастацтва. Таксама на кірмаше можна ўбачыць аматараў эксклюзіўных рэчаў ручной работы, знайсці вырабы зрозных матэрыялаў. Напрыклад, гліны, саломы, скуры, металу, пацерак – варта памятаць, што кожная рэч зроблена рукамі майстра. І гэта непаўторны эксклюзіў. 

27242ada767dcdd51ccf3ac55589f161.jpg

Вядома ж свята не абыдзецца без вясёлай забаўляльнай праграмы, магчымасці прымерыць на сябе сярэдневяковую прафесію, а таксама дэгустацыі незвычайных напояў на травах, ягадах і мёдзе. 

Kazyuki_5.jpg

Што? свята рамеснікаў "Казюкі".

Дзе? Гродна, плошча Леніна.

Калі? 1 сакавіка 10.00.