Прымяралі касцюмы рыцараў, бралі ўдзел у сярэднявечных танцах. Рыцарскія забавы ў Слоніме

Прымяралі касцюмы рыцараў, бралі ўдзел у сярэднявечных танцах. Рыцарскія забавы ў Слоніме

Нягледзячы на спякоту, усё ішло па плане.

У тым ліку і рыцарскія забавы. Два гістарычныя клубы – “Велькамір” з Мінску і “Арыдан” з Гродна паказалі фрагмент рыцарскага паядынку. Гледзячы на тое, як умела яны арудавалі мячамі, здавалася, што гэта так проста. А тым не менш меч важыць паўтара кілаграма. А дадаць даспехі вагой 35 кілаграмаў, то адразу пачынаеш паважаць людзей, твары якіх хаваюць шлемы. Яны прапануюць шматлікім гледачам паспрабаваць свае сілы – прымерыць касцюмы. Смельчакоў не знаходзіцца.

DSC_4455.JPGDSC_4490.JPGDSC_4491.JPGDSC_4494.JPG

А тым часам на пляцоўку выходзяць дзве дзяўчыны ў нацыянальных строях з клуба “Арыдан” і даюць майстар-клас па валоданні мячамі. Яны так сякуць паветра, што ажно свіст ідзе. Той-сёй з натоўпу адыходзіць назад: а раптам не справяцца ўтрымаць зброю? Дзяўчаты хаваюць у вуснах усмешку. Для натрэніраваных гэта нібы лыжкай сёрбаць булён. І тым не менш у наступным раўндзе адну з дзяўчат падмяняе іх сяброўка: з Гродна яны прыехалі ўтрох. А вось рыцары – усемярых.

DSC_4485.JPGDSC_4508.JPGDSC_4495.JPGDSC_4501.JPGDSC_4505.JPGDSC_4504.JPG

Кожны хацеў з імі сфатаграфавацца: калі такое выпадзе! Прасцей было браць удзел у сярэднявечных танцах – павольныя рухі, простыя фігуры. Было дастаткова ўявіць сябе сярэдневяковай дамай ці рыцарам і ганарліва праплыць над зямлей…

Редакция газеты «Гродненская правда»