У Рагозніцы ўшанавалі крухмальшчыкаў

У Рагозніцы ўшанавалі крухмальшчыкаў

У суботу прайшло брэндавае  свята “Крухмальныя гісторыі”. У ім прымалі ўдзел прадстаўнікі розных пакаленняў крухмальшчыкаў, а таксама мясцовыя жыхары.

Вядучыя зрабілі экскурс ў гісторыю прадпрыемства. У 1912 годзе ў Рагозніцы мясцовым памешчыкам  Мейштовічам быў пабудаваны крухмальны завод. Некалькі будынкаў таго часу захаваліся да нашых дзён. Прадпрыемства расло і развівалася. Поступова Рагозніца стала крухмальнай сталіцай не толькі раёна, але і вобласці.

Цяпер Рагозніцкі крухмальны завод – гонар  раёна. Яго прадукцыя пад назвай “Крахмалыч” вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі: у Кітаі, Германіі і іншых краінах. Прадпрыемства размешчана на дзвюх  пляцоўках: адна па-ранейшаму знаходзіцца ў Рагозніцы, другая - ў Лядзе.   Да мастоўскага прадпрыемства таксама далучаны завод ў Борках.  Аб’яднанае прадпрыемства  выпускае да 300 кілаграмаў крухмалу ў суткі, больш як пяць тысяч тон ў год. 

На заводзе працуюць старанныя і таленавітыя людзі, якім былі адрасаваны шчырыя словы ўдзячнасці. Святочную  праграму дапоўнілі выступленні самадзейных артыстаў,  у фае працавала выстава  прадукцыі прадпрыемства, усе жадаючыя мелі магчымасць прыняць удзел у гульнях і конкурсах.  
 
IMG_7881.jpg

Павіншаваў прысутных са святам старшыня Пескаўскага сельскага Савета Валянцін Кавалевіч:  

- Вельмі добра, што жыхары нашага аграгарадка сабраліся разам, каб адзначыць працу крухмальшчыкаў, успомніць гісторыю нашага прадпрыемства і тых, хто працаваў і працуе на ім.  

IMG_7756.jpg
1538248519.jpg
1538247764.jpg
1538245979.jpg
1538248266.jpg
IMG_8044.jpg
IMG_7827.JPG

Усе прысутныя змаглі пачаставацца стравамі з бульбы, якія з вялікім майстэрствам прыгатавалі жыхаркі аграгарадка.

1538248712.jpg
1538248049.jpg
Редакция газеты «Гродненская правда»