Viber загаварыў па-беларуску

Viber загаварыў па-беларуску

З сённяшняга дня падтрымка беларускай мовы даступна для Viber на ўсіх платформах.

Цяпер карыстальнікі аднаго з найпапулярнейшых мэсэнджараў Viber могуць выкарыстоўваць поўнафункцыянальную беларускую версію.

изображение_viber_2019-07-09_13-14-25.jpg

Тэставы рэжым быў запушчаны ў канцы чэрвеня і карыстальнікі з натхненнем падтрымалі ідэю. Паралельна з апгрэйдам праграмы прайшоў конкурс ілюстратараў "Viber па-беларуску". Пераможцам стала серыя стыкерпакаў – "Лесавічок", якія бясплатна можна загрузіць у краме стыкераў, распавядаюць у афіцыйнай групе Viber Беларусь. 

изображение_viber_2019-07-09_13-14-27.jpg

Дарэчы, сураспрацоўшчыкамі папулярнага мэсэнджара з'яўляюцца нашы землякі, а офісы тэхнічнай распрацоўкі і падтрымкі карыстальнікаў знаходзіцца ў Мінску і Брэсце. Viber таксама з'яўляецца рэзідэнтам Беларускага парка высокіх тэхналогій.

изображение_viber_2019-07-09_13-14-26.jpg

Як зрабіць мэсэнджар беларускамоўным:

– выбраць «Налады» – «Агульнае» – «Мова» – «Беларуская».

Редакция газеты «Гродненская правда»