Колькі вучняў ў Гродна навучаюцца на роднай мове?

Па словах загадчыка аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Сяргея ЛАМЕКІ, у гэтым навучальным годзе бацькі двух вучняў гімназіі №10 пажадалі, каб іх дзеці вучыліся на беларускай мове. Авалодваць ведамі па прадметах ім дапамогуць вопытныя настаўнікі, а навучальны працэс пабудаваны па індывідуальных праграмах.
Адзначым, што ў горадзе школьную праграму па-беларуску вывучаюць 27 вучняў: 13 чалавек у сярэдняй школе №32, 12 – у СШ № 34 (па агульнаадукацыйных праграмах) і два ў дзясятай гімназіі (па індывідуальнай).