Жыхары Гродзеншчыны далучыліся да абласнога дыктанта

Жыхары Гродзеншчыны далучыліся да абласнога дыктанта

Удзел у штогадовым мерапрыемстве добраахвотны.

У абласным дыктанце, прымеркаваным да Міжнароднага дня роднай мовы і Года беларускай жанчыны, прынялі ўдзел установы адукацыі Гродзеншчыны. Гэта больш за 300 школ з 19 раенаў вобласці. Дыктант стаў завяршэннем тыдневай праграмы мерапрыемстваў, прысвечаных роднаму слову.

Да напісання Гродзенскага абласнога дыктанта далучыліся як школьнікі, так і студэнты, выкладчыкі, супрацоўнікі розных арганізацый – аматары роднай мовы, якія прыйшлi ў школьныя кабiнеты, зарэгiстраваўшыся загадзя.У 2026 годзе тэкст прысвечаны знакамітай нapoднaй apтыcтцы Бeлapyci Гaлiне Kлiмeнцьeўне Maкapaвaй, якая ўвасобіла ў сваіх ролях беларускую жанчыну-маці, жанчыну-працаўніцу, адданую роднай Беларусі. Гродзенцам яна добра знаемая па ролі Матроны ў “Белых росах”. Дыктант разлічаны на старэйшы школьны ўзрост – тых, хто ўжо вывучыў асноўныя правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Традыцыйна тэкст дыктанта, бланкі для напісання размясцілі на сайце Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Удзел у штогадовым мерапрыемстве добраахвотны.

У гэтым годзе ўстановам адукацыі рэгіёна рэкамендавалі правесці дыктант ў зручны для іх дзень і час: 20 або 21 лютага, у залежнасці ад плана правядзення Тыдня роднай мовы. На працягу тыдня вучні маглі далучыцца да розных мерапрыемстваў: акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, конкурсаў чытальнікаў вершаў і выканаўцаў музычных твораў на вершы беларускіх пісьменнікаў, уласных твораў, прысвечаных мове, літаратурных вечарын і сустрэч з пісьменнікамі Гродзеншчыны. Задача дыктанта – папулярызацыя беларускай мовы, фарміраванне ў удзельнікаў грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да гістарычнага мінулага краіны, свядомага стаўлення да мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці, – адзначыла метадыст цэнтра агульнай сярэдняй адукацыі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Гузава.

У абласным інстытуце развіцця адукацыі дыктант напісалі 21 лютага ў 8.30 раніцы. Да мерапрыемства далучыліся каля 120 удзельнікаў – прадстаўнiкі педагагiчнай супольнасцi. Тэкст дыктавала загадчык кафедры адукацыйных тэхналогій абласнога інстытута развіцця адукацыі, Мякеня Ірына. Пасля напісання ўдзельнікі мелі мачымасць правесці самаправерку і ацаніць свой узровень ведаў, важна, што кожны быў задаволены сваімі вынікамі.

Гродзенскі абласны дыктант у чарговы раз аб’яднаў жыхароў рэгіена вакол сакавітага, мілагучнага і напеўнага роднага слова. У Міжнародны дзень роднай мовы гродзенцы пацвердзілі той факт, што беларуская мова застаецца важнай часткай нацыянальнай ідэнтычнасці і грамадскага жыцця.

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»