Добрыя справы любаму Гродна падарылі вучні сярэдняй школы №8

Добрыя справы любаму Гродна падарылі вучні сярэдняй школы №8

1 верасня ў Гродна быў дадзены старт праекту добрых спраў на карысць роднага горада. У акцыя прымуць удзел усе гарадскія ўстановы адукацыі і вучні сярэдняй школы №8 ўжо пачалі гэту ўдзячную справу.
З нагоды 888-годдзя Гродна ў школе прайшлі святочныя мерапрыемствы, прынялі ўдзел у якіх больш за 350 вучняў. Пад час конкурса “Роднаму гораду” асфальт спартыўнай пляцоўкі школы на некаторы час стаў своеасаблівым палатном для малюнкаў, галоўны сюжэт якіх – алень святога Губерта.
SAM_1732.JPG
Сумесна з дабрачыннай установай “Центр ПОРА” вучні разам з бацькамі падрыхтавалі падарункі дзяцям, якія сустрэліся з анкалогіяй, – медалі са словамі падтрымкі і ўласнымі пажаданнямі.
Вучні 9 класа і сябры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прынялі ўдзел ў гарадской акцыі “Моладзь за чысціню роднага горада” з мэтаю дабраўпарадкавання могілак па вуліцы Антонава.
Редакция газеты «Гродненская правда»