Каманда Гродзенскай вобласці атрымала Гран-пры рэспубліканскага фестывалю «АРТ-вакацыі»
Упраўленне адукацыі аблвыканкама ўзнагароджана Гран-пры за выніковую дзейнасць па грамадска-патрыятычнаму выхаванню, укараненне сучасных прыёмаў фарміравання цікавасці вучнёўскай моладзі да гісторыі і культуры Беларусі. Пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх конкурсаў у межах фестывалю «АРТ-вакацыі» сталі 82 калектывы і асобных удзельніка.
Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі-2017» праходзіў пад дэвізам «Моладзь і творчасць– гісторыя будучага!». Фестываль па традыцыі аб’ядноўвае творчую моладзь Беларусі. Гэта незабыўнае свята музыкі, харэаграфіі, тэатральнага мастацтва і літаратурнай творчасці, натхнення і крэатыву. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў фестывалю адбылася 26-27 мая ў Маладзечна.
У гэтым годзе фестываль «АРТ-вакацыі» аб’яднаў навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У яго межах праходзілі рэспубліканскія агляд-конкурс мастацкіх калектываў і асобных выканаўцаў «АРТ-вакацыі», конкурс сучаснай лічбавай творчасці «Арт-партал», конкурс інфармацыйна-метадычных распрацовак культурна-забаўляльных мерапрыемстваў для вучнёвай моладзі «Крэон», інтэрактыўны праект «Рэцытацыя».
У заключных мерапрыемствах фестывалю «АРТ-вакацыі» прынялі ўдзел 106 навучэнцаў з 18 творчых калектываў і асобных выканаўцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Гродзенскай вобласці.
Пераможцамі ў конкурсе «АРТ-вакацыі» сталі Максім Раманюк, Караліна Кавалёва, Марыя Батурынец, танцавальны калектыў «Сучаснасць» з Навагрудскага аграрнага каледжа, тэатр песні и танца Гродзенскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа імя І.Счаснага, Андрэй Егармін і вакальная група з Гродзенскага політэхнічнага каледжа, Ілья Грак з Жыровіцкага аграрна-технічнага каледжа, інструментальны ансамбль «Новае гучанне» з гуманітарнага каледжа імя Янкі Купалы.
Перамогу атрымаў таксама творчы арт-праект навучэнцаў Гродзенскага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва. Сярод лідэраў хор і танцавальны калектыў «Калейдаскоп» Ашмянскага аграрна-тэхнічнага каледжа, група «Патрыёты» Лідскага прафесійнага ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва, вакальная група «Хлопцы з ліцэя» Ваўкавыскага будаўнічага ліцэя, тэатр песні і танца «Новае пакаленне» з Гродзенскага тэхналагічнага каледжа , Аляксей Міранюк з Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы», Анастасія Вербель, Ульяна Сямко і тэатральная студыя «Маска», тэатральны калектыў з Гродзенскага каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайна.