Школьніца з Зэльвы стала пераможцай абласнога конкурсу "Калядная зорка"

Школьніца з Зэльвы стала пераможцай абласнога конкурсу "Калядная зорка"

Работа вучаніцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п.Зэльва Наталлі Арочка прызнана лепшай на абласным этапе ХХ рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”.
Конкурс прысвячаўся навагодняй і каляднай тэматыцы, – расказвае дырэктар установы дадатковай адукацыі Святлана Багдановіч. – На раённы этап школьнікі прадставілі амаль пяцьдзясят работ. Выкананы яны ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
DSC01112.jpg
Пераможца абласнога этапу “Каляднай зоркі” Наталля Арочка на працягу некалькіх гадоў займаецца ў гурт-ку “Майстэрня рукадзелля” пад кіраўніцтвам педагога Алены Жук. На конкурс дзяўчынка падрыхтавала калекцыю арыгінальных навагодніх цацак, якія накіраваны для ўдзелу ў заключным туры, рэспубліканскім.
Пазнаёміцца з работамі школьнікаў можна ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.
IMG_9982.jpg
Редакция газеты «Гродненская правда»