У Гродне ўзнагародзілі самых працавітых і актыўных удзельнікаў студэнцкіх атрадаў
Узнагароджанне прайшло падчас святочнага мерапрыемства «Студатрады – гэта па-ранейшаму модна», прысвечанага дню студэнцкіх атрадаў. Падзячныя лісты атрымалі больш за пяцьдзясят юнакоў і дзяўчат, якія добрасумленна і з вялікім энтузіязмам працуюць у вытворчых, сэрвісных, педагагічных, медыцынскіх атрадах.
Сярод іх навучэнка гімназіі №9 горада Гродна Кацярына Каракулька. Дзяўчына скончыла дзесяць класаў і, згодна з заканадаўствам, ужо можа працаваць. Каця з задавальненнем скарысталася магчымасцю з карысцю правесці летнія канікулы. Яна – камісар студэнцкага атрада, які быў створаны ў Гродзенскім філіяле РУП «Белпошта».
– Мы навучалі кліентаў пошты карыстацца аплатнымі тэрміналамі. Дарэчы, выдатная штука. Не трэба стаяць у чэргах, аплата камунальных паслуг або пагашэнне крэдыту займае каля хвіліны. Рэкамендую ўсім карыстацца такімі інфакіёскамі, – кажа Каця.
У атрадзе юных паштавікоў было каля дзесяці чалавек. Рабяты моцна пасябравалі падчас масавых мерапрыемстваў, якія для студатрадаўцаў арганізаваў гаркам БРСМ.
Паводле слоў першага сакратара гарадскога камітэта ГА «БРСМ» Зоі Урбаш, усе рабяты, якія працуюць у складзе моладзевых атрадаў, – адказныя, працавітыя, ініцыятыўныя. Многія ўжо атрымалі свой першы працоўны вопыт, некаторыя атрады яшчэ толькі прыступілі да працы. Усяго ў вобласці дапамогу ў працаўладкаванні атрымаюць больш за 10 тысяч маладых людзей.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства прайшла інтэлектуальная гульня на тэму гісторыі студатрадаўскага руху.