У лідскіх выпускнікоў ужо ёсць першыя 100-бальныя сертыфікаты

Першыя вынікі цэнтралізаванага тэсціравання ў чарговы раз пацвярджаюць высокі ўзровень ведаў школьнікаў Лідчыны.
У дваіх навучэнцаў ужо ёсць 100-бальныя сертыфікаты, расказвае "Лідская газета". Сто балаў па беларускай мове атрымалі выпускнік сярэдняй школы №13 Антон Насовіч (настаўнік – Людміла Мечыславаўна Раманцэвіч) і выпускніца сярэдняй школы №3 горада Бярозаўкі Карына Маляўская (настаўнік – Любоў Станіславаўна Урбановіч).
Вось што гавораць самі рабяты.

У маіх планах – звязаць свой лёс с тэхнічнай прафесіяй. Буду паступаць у БНТУ, аднак веданне беларускай мовы спатрэбіцца мне ў жыцці, бо жыву ў Беларусі”.

Беларуская мова блізкая і родная мне. Яна прыемная, меладычная. Я вельмі паважаю культуру і традыцыі беларускага народа. Дарэчы, пазнаць іх мне ў пэўнай ступені дапамагло тое, што зусім маленькай дзяўчынкай прыйшла займацца ва ўзорны ансамбль танца “Крышталікі”, стала ўдзельніцай студыі эстраднай песні “Арт-войс” пры Бярозаўскім Доме культуры. У рэпертуары гэтых калектываў заўсёды было шмат беларускіх твораў”.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!