XII “Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні” праходзяць у ГрДУ імя Янкі Купалы

XII “Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні” праходзяць у ГрДУ імя Янкі Купалы

Плённай працы ўсім ўдзельнікам на пачатку канферэнцыі пажадаў прарэктар па навуковай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі. Ён адзначыў, што для навукоўцаў вельмі важна знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых ідэй, новых накірункаў для даследаванняў, а постаць Янкі Купалы, яго літаратурная спадчына, безумоўна, заслугоўваюць пільнай увагі лінгвістаў і літаратуразнаўцаў.

– Янка Купала – знакавая асоба для ўсіх беларусаў, а для нас, прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, – асабліва. Тое, што нас аб’ядноўвае, – гэта слова “купалаўцы”. Мы сябе называем “купалаўцамі” і гэтым ганарымся, – адзначыў Юрый Раманоўскі.

IMG_3803-f116fc2f46.jpg

Да ўдзельнікаў канферэнцыі – навукоўцаў з розных гарадоў нашай краіны і з суседняй Польшчы – таксама звярнулася дэкан філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Іна Лісоўская. Яна адзначыла, што заявак да ўдзелу ў Купалаўскіх чытаннях штогод дасылаецца вельмі шмат. А гэта значыць, што канферэнцыя карыстаецца папулярнасцю, аб традыцыйным купалаўскім форуме ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Так, з навуковым дакладам і прывітальным словам сёлета выступіла дацэнт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Вольга Трацяк. Яна павіншавала ад імя польскіх калег Купалаўскі ўніверсітэт з надыходзячым юбілеем і выказала спадзяванне, што плённае супрацоўніцтва паміж нашымі ўніверсітэтамі працягнецца і надалей. Тым больш, што ў гэтым годзе была падпісана адпаведная дамова аб двухбаковым супрацоўніцтве паміж кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта і кафедрай беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.

IMG_3902-a544dcba7e.jpg

“Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні” ўпершыню былі праведзены ў 1995 годзе. Сёлетняя сустрэча – 12-я па ліку. Удзельнікі канферэнцыі працавалі па наступных напрамках: “Янка Купала і сусветная літаратура”, “Янка Купала ў беларускім літаратуразнаўстве”, “Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў вышэйшай і сярэдняй школе”. Падчас пленарнага пасяджэння і работы секцый абмяркоўваліся не толькі розныя аспекты творчасці класіка беларускай літаратуры, але і актуальныя праблемы сучаснага літаратуразнаўства і мовазнаўства.

IMG_3945-8fc98ac2ef.jpgIMG_3806-8a4669fcf1.jpg

Редакция газеты «Гродненская правда»