Юныя выхаванцы школы мастацтваў у Гальшанах – лаўрэаты міжнародных конкурсаў

На мінулым тыдні ў Мінску прайшлі два маштабныя міжнародныя конкурсы, удзел у якіх прыняла Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў. Дзеці, а таксама маладыя выкладчыкі Алеся Герман і Анаіт Геваргян змагаліся за высокія ўзнагароды.

ансамбль Мелодика(1).JPG

І вынікам творчых намаганняў у III Міжнародным конкурсе мастацтваў “Крыштальны васілёк” стала вышэйшая ўзнагарода Анаіт Геваргян – Гран-пры. Не адстаў у сваіх поспехах і ўзорны інструментальны ансамбль “Мелодыка”, у складзе якога сёння таленавітыя дзеці 8-10 гадоў. З гэтага творчага спаборніцтва, а таксама з II Міжнароднага конкурсу мастацтваў “TalentedKids”, які прайшоў у сталіцы 13 кастрычніка, юныя выхаванцы вярнуліся з двума дыпломамі лаўрэатаў I ступені. Кожны ўдзельнік атрымаў сертыфікат на ўдзел у конкурсах за мяжой.

– Гэта яшчэ адзін доказ высокага ўзроўня выканальніцтва ансамбля “Мелодыка”, дасягнуць якога маленькім артыстам дапамагла кіраўнік Наталля Каспяровіч, – з гонарам адзначае дырэктар Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Трот.

Гран При Геворгян Анаит(1).JPG

Уразілі членаў журы сваёй харызмай таксама маленькія выканаўцы ансамбля “ScherzoFest”. Да таго ж яго ўдзельніца Анастасія Казлоўская як саліст атрымала яшчэ адно першае лаўрэатства. 

Не менш дастойныя месцы занялі і астатнія ўдзельнікі конкурсу. Лаўрэатам II ступені  стала Ангеліна Ляўкоўская, лаўрэатам III ступені – Паліна Высоцкая. Сярод дыпламантаў конкурсу таксама Наталля Корзан, Вікторыя Завадская, Яна Кошчыц, Данііл Ласёнак і Валянціна Ягела.