Зіма паклікала школьнікаў на лыжню і на каткі

Шосты школьны дзень у Мальскім НПК прайшоў пад дэвізам “Усе – на лыжы”.

Малі.jpg

Як расказала дырэктар  Мальскага дзіцячага сада – пачатковай школы  Анастасія Багдановіч, дзякуючы падтрымцы аддзела адукацыі ўстанова на 100 працэнтаў забяспечана лыжамі. Таму зімнія забавы для школьнікаў цяпер  – найлепшае баўленне часу.

Катанне на лыжах і каньках, гульні ў снежкі і ўзвядзенне снежных фігур – жадаючых правесці час на свежым паветры  ў аграгарадку Малі нямала.
У суботу з  самай раніцы хлопчыкі і дзяўчынкі, запрасіўшы ў сваю дзіцячую кампанію дарослых,   дружна выйшлі на лыжню.

Ворнянский УПК.JPG
Ворнянский УПК 1.JPG
Каток СШ 2..JPG

Не менш радасці, пазітыву і  добрага настрою падарыў школьнікам  заліты каля школы каток: невялікі па памеру, але для пачаткоўцау – самае тое. Дзеці дружна заганялі шайбу ў вароты сапернікаў – і радаваліся канікулам і снегу.