Як нашы продкі дождж выклікалі. Цікавыя абрады з мінулага: дапамагаюць ці не?
Такога засушлівага і гарачага лета Беларусь даўно не бачыла. Тэмпература ў вобласці была вышэй за кліматычную норму на 2ºС. Узровень вады ў Нёмане падаў да крытычнага. І вось пасля непрацяглых дажджоў зноў наступіў засушлівы перыяд.
Нам стала цікава, а як у даўнія часы ў засушлівыя гады нашыя продкі выклікалі дождж? Карэспандэнт «Гродзенскай праўды» апытала жыхароў вобласці і сабрала цікавыя рытуалы па выкліканню дажджу. Знайсці гэтых людзей дапамаглі ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Даведаліся, напрыклад, што нашыя продкі кідалі ў калодзеж рознае насенне. Мак сыпалі, калі хацелі выклікаць часты і густы дождж. Алена Аліхвер, жыхарка Шчучынскага раёна, распавядае:
– У засушлівае надвор'е баба Марыся, суседка сталага ўзросту, хадзіла па дварах, дзе былі калодзежы, і сыпала ў іх макавае зерне, пры гэтым нешта нашэптвала. Ні з кім з суседзяў не размаўляла і так абходзіла дзевяць калодзежаў, пасля чаго, праз некаторы час, пачынаўся дождж.
Амаль усе абрады нашых продкаў праходзілі без размоў. Цішіня мела сакральны сэнс.
Некаторыя абрады ў вёсках жывуць і па сенняшні дзень. У Слонімскім раёне, напрыклад, Ларыса Мудрацова выклікае дождж наступным чынам:
– У засушлівае надвор’е жанчыны бяруць тры траецкія бярозкі, ідуць з імі да вадаёму, ракі або возера, і кладуць іх у ваду, пры гэтым нашэптваючы: «Дай Божа вадзіцу на нашу зямліцу». Тады на другі ці на трэці дзень пачынецца дождж.
Нашыя продкі нават рабілі так званыя ахвярапрынашэнні. Не, ніякай крыві. У рытуале цэнтрам былі не жывёла ці птушка, а гліняны гаршчок. Ён павінен быць абавязкова крадзены: маладыя дзяўчыны або ўдовы забіралі іх з платоў і кідалі ў калодзежы.
Таксама праводзілі і хрысціянскія абрады. Жыхарка Смаргонскага раёна Таццяна Горбач расказвае:
– У 70-90 гады мінулага стагоддзя, калі надта было засушлівае лета, людзі з суседніх вёсак забіраліся каля крыжа і маліліся ад засухі.
Прайшлі стагоддзі з тых часоў, як людзі верылі ў магію. Зараз мы ўсе разумеем, чаму ідзе дождж, адкуль бяруцца маланка і мароз. Але старыя абрады жывуць сярод людзей, і хто ведае, можа яны насамрэч выклікаюць дождж?
P.S. Пакуль мы рыхтавалі матэрыял да друку, за вокнамі рэдакцыі распачалася сапраўдная навальніца. Не, мы ніякіх старадаўніх абрадаў не праводзілі. Такое вось супадзенне.