600 кілаграмаў карпа і 340 кілаграмаў белага амура. Гезгальскае вадасховішча зарыбілі

600 кілаграмаў карпа і 340 кілаграмаў белага амура. Гезгальскае вадасховішча зарыбілі

Як адзначыў дырэктар Дзятлаўскай раённай арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Аляксандр Шчыкарэвіч, зарыбленне Гезгальскага вадасховішча адбывалася пад эгідай і за кошт сродкаў таварыства.

У вадасховішча было выпушчана 940 кілаграмаў рыбы. Гэта 600 кілаграмаў карпа (1500 асобінаў) і 340 кілаграмаў белага амура (750 асобінаў), паведамляе карэспандэнт "Перамогі".

22.jpg

Варта дадаць, што зарыбленні вадаёмаў адбываюцца за кошт членскіх узносаў, якія плацяць рыбаловы-аматары Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Звычайна гэтыя грошы акумуліруюцца на рахунку рэспубліканскай арганізацыі, затым выбіраюцца вадасховішчы краіны, дзе і адбываецца зарыбленне.

Лоў рыбы на вадасховішчы аграгарадка Гезгалы не абмяжоўваецца, бо карп і белы амур хутка ўвойдуць у спячку, таму пагрозы іх вылаву няма. Сярэдняя вага асобінаў, запушчаных у вадаём, – 410 грамаў. Аляксандр Шчыкарэвіч мяркуе, што вясной карп і белы амур ужо будуць трапляць на вуды рыбакоў.

33.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»