Островецкий лесхоз предлагает присоединиться к акции «Обновим леса вместе!»

Островецкий лесхоз предлагает присоединиться к акции «Обновим леса вместе!»

У ліпені гэтага года на Беларусь абрушылася небывалай моцы стыхія: неўтаймавальная віхура з лёгкасцю касіў шматгадовыя дрэвы. Пашкоджана 3,2 мільёны кубаметраў лесу на плошчы больш чым 12 тысяч гектараў. Для лясной гаспадаркі гэтыя разбурэнні сталі самымі маштабнымі ў гісторыі.
Дзякаваць Богу, Астравеччына не пацярпела ад стыхіі. Тым не менш, Астравецкі лясгас далучыцца да ініцыяванай Міністэрствам лясной гаспадаркі акцыі “Адновім лясы разам!”, якая пройдзе па ўсёй рэспубліцы 10 верасня.
Лесаводы ў найбольш пацярпелых ад урагану раёнах робяць усё магчымае для ліквідацыі разбуральных наступстваў. На апрацаваных участках ужо пачалася падрыхтоўка глебы для лесааднаўлення. З дня на дзень лесаводы рэспублікі пачнуць садзіць маладыя лясы, – расказвае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Пётр Зянонавіч Крупеньчык.Мы просім паўдзельнічаць у акцыі ўсіх нераўнадушных людзей – школьнікаў, членаў грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў. Саджанец да саджанца – і праз дзясятак гадоў яны ператворацца ў маладыя і прыгожыя лясы.
Па словах спецыялістаў Астравецкага лясгаса, кожны жадаючы будзе забяспечаны пасадачным матэрыялам і прыладамі працы.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў лясніцтвы па месцы жыхарства ці ў Астравецкі лясгас па нумары 22-0-61.
Редакция газеты «Гродненская правда»