У Астравецкім раёне пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі «Тыдзень лесу-2019»

У Астравецкім лясгасе пачалася папярэдняя рэгістрацыя жадаючых паўдзельнічаць у акцыі «Тыдзень лесу-2019», якая сёлета пройдзе з 13 па 20 красавіка.
Традыцыйная добраахвотная акцыя прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Астравецкія лесаводы таксама вырашылі прысвяціць яе 75-годдзю Гродзенскай вобласці.
Падаць заяўку вы можаце па тэлефоне 7-87-94 ці па электроннай пошце info@ostrovles.by.
Усе ўдзельнікі акцыі будуць забяспечаны неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам.
ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ