У Слоніме заклалі штучную рэзервовую папуляцыю дуброўкі скальнай

У Слоніме заклалі штучную рэзервовую папуляцыю дуброўкі скальнай

Гэта першая акцыя з цыклу запланаваных на далейшыя гады пад назвай «Зялёныя скарбы Беларусі».

– Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працуюць з унікальнымі папуляцыямі рэдкіх раслін, распрацоўваюць стратэгіі іх захавання, рэзервацыі і аднаўлення. Дуброўка скальная – адзін з такіх аб'ектаў. Знікаючы від прадстаўлены ў краіне толькі адной папуляцыяй – у ваколіцах вёскі Парэчча Слонімскага раёна, – расказала загадчыца сектара захавання і аднаўлення раслінных рэсурсаў Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Алеся Кручонак. 

Цэнтральны батанічны сад распрацаваў сістэму захавання і ўзнаўлення рэзервовага генафонду гэтай папуляцыі ў адпаведнасці з мясцовай спецыфікай, вырабіў неабходную колькасць гетэрагенных сеянцаў і вызначыў методыку іх пераносу ў натуральныя ўмовы з захаваннем нормаў экабяспечнасці. 

IMG_7591.jpg

– Мэта акцыі – не толькі папулярызаваць рэдкую расліну, але і аб'яднаць намаганні ўсіх зацікаўленых арганізацый, стварыць экатурыстычны аб'ект, – дадала Алеся Кручонак. 

Праводзіцца мерапрыемства пры падтрымцы ААТ «Беларусбанк». Удзельнікамі акцыі, акрамя вучоных з Цэнтральнага батанічнага саду і Інстытута эксперыментальнай батанікі імя. В.Ф. Купрэвіча НАН, стануць прадстаўнікі банка, а таксама Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства лясной гаспадаркі, Слонімскага райвыканкама. У мерапрыемстве паўдзельнічаюць вучні Слонімскага раённага экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі. 

IMG_7630.jpgIMG_7677.jpg


СТОИТ ПОЧИТАТЬ: 




Редакция газеты «Гродненская правда»