Лідскія выратавальнікі ліквідавалі пажар у шчыльнай жылой забудове

Лідскія выратавальнікі ліквідавалі пажар у шчыльнай жылой забудове

7 красавіка ў 01-24 дыспетчар Лідскага раённага аддзела МНС прыняў паведамленне аб пажары ў прыватным доме па завулку Саўгаснаму ў райцэнтры, паведамляе grodno.mchs.gov.by.


Падраздзяленні МНС, якія прыбылі па ўказаным адрасе, аператыўна ліквідавалі ўзгаранне і не дапусцілі распаўсюджванне агню на побач размешчаныя жылыя дамы і іншыя будынкі. Гаспадар у момант пажару знаходзіўся ў гасцях у сваёй сястры.

Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць у доме. Прычыну пажару высвятляюць супрацоўнікі РАУС. Адна з магчымых версій - неасцярожнае абыходжанне з агнём.

4.jpg5.jpg

Каб не дапусціць вогненных надзвычайных здарэнняў, выконвайце правілы пажарнай бяспекі - утрымоўвайце ў спраўнасці пячное абсталяванне, не перагружайце электрасетку і не паліце ў хаце. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, яны дазволяць своечасова выявіць узгаранне і пазбегнуць пажару. У мінулым годзе дзякуючы своечасовай спрацоўцы АПА ў рэспубліцы выратаваны 86 чалавек, з іх 23 дзіцяці, у Гродзенскай вобласці - 8 чалавек.

6.jpg7.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»