Пры пажары ў Ваўкавыскім раёне загінуў пенсіянер. Госця выратавалі суседзі

Аб гэтым паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Паведамленне аб пажары ў весцы Крыніцы дзяжурнаму Ваўкавыскага  раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла 3 студзеня  ў 20.55. Трывогу забілі суседзі, якія ўбачылі дым.  Як высветлілася,  69-гадовы гаспадар і яго два прыяцелі  распівалі спіртныя напоі.

img_8109_resize.jpg

- Праз некаторы час госці прылеглі адпачыць, а гаспадар застаўся ў кухні. Неўзабаве адзін з мужчын, адчуўшы пах гару, прачнуўся. Разбудзіць таварыша не ўдалося, і ён пайшоў дамоў, - расказалі ў ведамстве. 

Адчуваючы неладнае,  сусед з першага паверха, дыхаючы праз мокрую тканіну, зайшоў у палаючую кватэру. Яму ўдалося выратаваць госця,  а гаспадар ужо не падаваў прыкметаў жыцця. На ім гарэла вопратка.

Жыхары залілі  полымя  вадой. Асноўная версія пажару -  неасцярожнае абыходжанне з агнём.

viber-image2_resize.jpg
viber-image6_resize.jpg
viber-image7_resize.jpg
viber-image4_resize.jpg
viber-image3_resize.jpg

Редакция газеты «Гродненская правда»