У Гродзенскім раёне пры пажары ў доме загінуў мужчына

11 студзеня ў 04.13 у службу 101 паступіла паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Сухары Гродзенскага раёна.

img_0991_resize.jpg

Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС выяўлена адкрытае гарэнне драўлянага жылога дома. Полымя вырывалася на дах. У пакоі на падлозе пад абломкамі згарэлых будаўнічых канструкцый знойдзены гаспадар дома 1976 года нараджэння. Са слоў суседзяў, мужчына нідзе не працаваў, характарызуецца пасрэдна.

img_1003_resize.jpg

Агнём знішчаны дах, пашкоджаны сцены, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія пажару - неасцярожнасць пры курэнні.

СТОИТ ПОЧИТАТЬ

Редакция газеты «Гродненская правда»