У Лідскім раёне на пажары загінуў 45-гадовы мужчына

У Лідскім раёне на пажары загінуў 45-гадовы мужчына

 

 

У Лідскі раённы аддзел па НС ад мясцовай жыхаркі паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Астроўля па вуліцы Зялёнай.

 

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС выяўлена адкрытае гарэнне даху жылога дома.

5.jpg

 

– На момант узнікнення пажару ў доме знаходзіўся 45-гадовы гаспадар, – распавялі ў АУМНС. – Аднавяскоўцы вынеслі мужчыну на свежае паветра да прыбыцця выратавальнікаў. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі праводзіла рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак яны не далі выніку.

 

Агнём знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджаныя сцены, маёмасць у доме.

4.jpg

 

Неасцярожнасць пры курэнні гаспадара разглядаецца як найбольш верагодная прычына пажару.

Редакция газеты «Гродненская правда»