В горпоселке Мир продолжается строительство станции обезжелезивания
Гэта выказванне ва ўсіх на слыху і, думаю, наўрад ці хто-небудзь стане з ім спрачацца. Менавіта ад якасці вады, якую мы ўжываем, залежыць не толькі здароўе і імунітэт чалавека, але і наша самаадчуванне, знешні выгляд і нават настрой, піша "Полымя".
– Праект водазабеспячэння пасёлка складаецца з некалькіх этапаў: гэта будаўніцтва трох артэзіянскіх свідравін, станцыі абезжалезвання, рамонт існуючай воданапорнай вежы і пракладанне вадаводаў, – расказаў геадэзіст ААТ “Будаўніча-мантажны трэст № 19” Аляксандр Пагоцкі. – На дадзены момант намі прабурана адна свідравіна, вакол якой узведзена помпавая станцыя. З часам унутры яе з’явіцца помпа і будуць праведзены адпаведныя камунікацыі.
На этапе будаўніцтва знаходзіцца і трансфарматарная падстанцыя. Ужо заліты фундамент, падрыхтавана падлога для кабеляў, на чарзе – узвядзенне сцен. Па словах будаўнікоў, значныя цяжкасці ўзнікалі падчас праходжання тэхнікі, бо ўся зямля ўяўляе сабой урадлівы грунт. Плюсавая тэмпература і высокая вільготнасць “паспрыялі” таму, што неабходна было выклікаць дадатковую тэхніку, каб у рэшце рэшт правесці работы.
Генеральным падрадчыкам будаўніцтва сістэмы водазабеспячэння ў гарпасёлку Мір выступіла ААТ “Будаўніча-мантажны трэст № 19”, разам з якім на аб’екце працуюць работнікі лідскага БМУ-4 і карэліцкага ДРБУ-158.
Дарэчы, у мінулым годзе ў рамках інвестыцыйнай праграмы на мэты водазабеспячэння гарадскога пасёлка Мір выдзелена 904 тысячы рублёў. Агульны кошт аб’екта складае амаль 2 млн рублёў.
Работы па забеспячэнні міран чыстай пітной вадой плануецца завяршыць у бягучым годзе.
