«Праспяваем Дзень Перамогі разам!» «Гродзенская праўда» аб’яўляе абласную акцыю, прысвечаную Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне

Удзел у акцыі могуць прыняць усе жадаючыя – школьнікі, студэнты, працоўныя калектывы і грамадскія арганізацыі.

 

Для гэтага трэба зняць відэаролік з выкананнем песні Дзень Перамогі на беларускай мове і размясціць яго ў Instagram або TikTok з хэштэгам #спяваемДзеньПерамогіРазам. У Instagram дадаць у суаўтарства grodnonews.by.

 

Спасылкі на размешчаныя відэаролікі дасылайце ў асабістыя паведамленні да 8 мая з наступнай інфармацыяй: імя і прозвішча, назва арганізацыі (калі ролік удзельнічае ў конкурсе ад працоўнага калектыву), нумар для сувязі. 9 мая – у Дзень Перамогі – мы падвядзём вынікі.

 

Пераможца чакае каштоўны падарунак – партатыўная калонка з мікрафонам.

Тэкст песні «Дзень Перамогі»

Перамога, так была далёка ты,

 

Як развеяная з попелам Хатынь.

 

З гэтым болем крочыў кожны па зямлі,

 

Гэты дзень мы набліжалі як маглі.

 

Гэты Дзень з надзеяй сніўся па начах,

 

Гэта свята з сумным грузам на плячах,

 

Гэта радасць са слязамі на вачах:

 

Перамога! Перамога! Перамога!

 

Дні і ночы мы гублялі маладых,

 

Толькі потым білі ворага пад дых.

 

Дні і ночы партызаны бой вялі,

 

Гэты дзень мы набліжалі як маглі.

 

Гэты Дзень з надзеяй сніўся па начах,

 

Гэта свята з сумным грузам на плячах,

 

Гэта радасць са слязамі на вачах:

 

Перамога! Перамога! Перамога!

 

Прывітанне, мама, мы дайшлі, на жаль, не ўсе.

 

Басанож хачу прабегчы па расе.

 

Паў-Еўропы і прайшлі мы паў-Зямлі,

 

Гэты дзень мы набліжалі як маглі.

 

Гэты Дзень з надзеяй сніўся па начах,

 

Гэта свята з сумным грузам на плячах,

 

Гэта радасць са слязамі на вачах:

 

Перамога! Перамога! Перамога!

 

Гэты Дзень з надзеяй сніўся па начах,

 

Гэта свята з сумным грузам на плячах,

 

Гэта радасць са слязамі на вачах:

 

Перамога! Перамога! Перамога!

 

 

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Редакция газеты «Гродненская правда»