Кацярына і Аляксей Нарэйкі пераехалi са сталіцы ў Смаргонь i адкрылi краму-майстэрню
Кацярына і Аляксей сэрцам прачулі словы «Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць». Шмат павандраваўшы па Еўропе, яны выбралі на жыхарства Смаргоншчыну...
Кацярына і Аляксей Нарэйкі сэрцам прачулі словы «Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць». Шмат павандраваўшы па Еўропе, яны выбралі на жыхарства Смаргоншчыну.
У краму-майстэрню «Кветачка», што на другім паверсе гандлёвага цэнтра «Бонус» у Смаргоні, наведвальнікі прыходзяць не толькі за пакупкамі.
Прадпрыемства, якое адкрылі пад дахам «Бонуса» Кацярына і Аляксей Нарэйкі, і крамай не назавеш. «Кветачка» – майстэрня настрою», – так нараклі сямейную справу маладыя людзі, якія два гады таму пераехалі на Смаргоншчыну. Сапраўды, тыя рэчы, якія набываюць у «Кветачцы» жыхары Смаргоні і турысты, існуюць у адным экзэмпляры, і пакупнік можа быць упэўненым: ён стане ўладальнікам эксклюзіва. Прыходзяць сюды на экскурсіі і для таго, каб навучыцца чаму-небудзь. На сённяшні дзень такая майстэрня пакуль адзіная ў Беларусі.
Вызначыцца з малой радзімай Аляксею Нарэйку няпроста. Ён – з сям’і ваеннаслужачых, таму разам з бацькамі часта пераязджаў з месца на месца.
Скончыўшы факультэт міжнародных адносін, Аляксей шмат падарожнічаў па краінах Еўропы. З Кацярынай пазнаёміўся ў Мінску, дзе дзяўчына вучылася, а Аляксей ужо працаваў. Пабываўшы ў многіх краінах, маладая пара прыкмеціла, што ў замежжы даўно навучыліся цаніць славуты хэнд-мэйд – усё тое, што зроблена рукамі ў адзіным экзэмпляры.
– У нас жа доўгі час меркай дабрабыту была нейкая ўніфікацыя – каб не горш, чым у іншых. Вось і множыліся кватэры-клоны – абавязковыя дываны, мяккія куткі, шафы-секцыі. Чым даражэй – тым лепш. Сталі знікаць з хат вырабленыя ўручную дыванкі, палавікі і посцілкі – не модна, танна і просценька, – тлумачыць Аляксей. – Але і ў нас пачалі з’яўляцца людзі, якія хочуць аздобіць сваё жытло незвычайнымі, аўтэнтычнымі рэчамі, з густам і без аглядкі на іншых. Для таго мы і адкрылі сваю краму-майстэрню.

На іх думку, жыццё ў вёсцы больш спрыяе творчасці. Лес, рэчка, луг за ваколіцай – якое хараство і багацце колераў! Дзеля гэтага Кацярына і Аляксей вырашылі пераехаць са сталіцы на Смаргоншчыну і два гады таму набылі звычайную сялянскую хату ў вёсцы Ардзяя.
– Проста ўзялі карту, паглядзелі – і да Мінска блізка, і да Вільнюса, – узгадавае падрабязнасці выбару Аляксей.
Звонку іх хата і зараз нагадвае звычайнае вясковае жытло. А ўнутры ў кожнай рэчы адметнасць і настрой. Паўтара месяца таму яны вырашылі дарыць настрой іншым і адкрылі сваю краму-майстэрню.
Каця сама вяжа, вышывае, умее ткаць і валодае тэхнікай пэчворк – шыццём з ласкуткоў. Нядаўна на семінары ў Літве асвоіла тэхніку эбру – малявання на вадзе. У «Кветачцы» яна праводзіць майстар-класы. На сённяшні дзень майстэрня па навучанню тэхніцы эбру – адзіная ў Беларусі.
Вырабы Кацярыны Нарэйкі сталі першапачаткова тымі рэчамі, якія прапанавалі пакупнікам і наведвальнікам крамы-майстэрні. Зараз бяруць да рэалізацыі рэчы іншых майстроў, выкананыя ў розных тэхніках. У продажы самаробныя ўнікальныя паштоўкі, традыцыйныя для беларусаў вырабы з лазы, саломкі, дрэва, гліны. Ёсць і незвычайныя – упрыгожанні з ракушачніка, галінак і кветачак у эпаксіднай смале, дроту і металу.
– Перад Новым годам і Калядамі было асабліва шмат пакупнікоў, – расказвае Аляксей. – Кожны ж хоча падарыць дарагому чалавеку падарунак, якога больш ні ў каго не будзе. Вось гэты посуд з гліны робяць муж і жонка. Калі завод па вырабу керамікі закрылі, яны змаглі выкупіць патрэбнае абсталяванне. Не зусім ручная работа, але двух аднолькавых вырабаў не сустрэнеш. Лялек-цільд нам прыносіць адна з мясцовых жыхарак. Тэхніка выканання быццам і ўласцівая цільдам, але аўтарка дадае да вырабаў нешта сваё, непаўторнае.
Увогуле, прызнаецца Аляксей, тое, ці варты выраб заняць месца на паліцах «Кветачкі», як і яго цану, вызначаюць не па кошту матэрыялаў і дарагавізне фарбаў, а па таму настрою, які ён стварае.