У Шчучыне жыве канявод-аматар

– Усё дзяцінства маё прайшло каля коней, – узгадвае Часлаў Часлававіч. – Жылі мы на хутары каля Каменкі. Бацькі трымалі вялікую гаспадарку і абавязкова каня...
Чаславу Гуменніку не было патрэбы доўга ўгаворваць нас з калегам на сабе апрабаваць верхавую язду на рахманай Каліне. Пачуццё, скажу я вам, неверагоднае! І калі, паездзіўшы ўволю, працягваеш даўгагрывай Каліне далонь з кавалачкамі рафінаду, у думках даеш сабе абяцанне зноў прыйсці сюды.
І ўжо дакладна ведаеш: іпатэрапія – гэта не выдумка. Коні насамрэч могуць вылечыць і немач чалавечага цела, і самоту ягонай душы.
"Каб не быў інжынерам, дык стаў бы заатэхнікам"
Кожны знаёмы Часлава Гуменніка ведае пра яго вялікае захапленне. Часопіс “Конегадоўля і конны спорт” выпісвае яшчэ з 80-х мінулага стагоддзя. Дый сам Часлаў Часлававіч не раз быў аўтарам артыкулаў, у тым ліку і праблемных, як у гэтым спецыялізаваным выданні, так і ў іншых СМІ. Да ўсяго канявод-аматар са Шчучына стараецца не прапускаць ніводных конных спаборніцтваў, што ладзяцца ў рэспубліцы. Аб’ехаў і большасць коннаспартыўных комплексаў Беларусі: мінская “Ратамка”, ашмянская “Гіпіка”, лідскае Дворышча, навагрудскі “Камунар”, шклоўская Александрыя – куды болей?!
– Каб я ў свой час не атрымаў прафесію інжынера, дык абавязкова стаў бы заатэхнікам на конным заводзе, – дзеліцца запаветным наш суразмоўца.
У намесніка гендырэктара ААТ “Шчучынаграхімсэрвіс” Часлава Гуменніка ёсць не толькі цікавая работа, якой ён адданы, але і справа для душы. У сваёй жа арганізацыі чатыры гады таму ён выкупіў трох коней, у тым ліку і вышэйпамянёную Каліну. З ідэяй арганізаваць штосьці накшталт коннага аддзялення пры спартыўнай школе Часлаў Часлававіч яшчэ ў савецкія часы абышоў не адзін службовы кабінет, а вось цяпер вырашыў уласнымі сіламі ажыццявіць даўнюю задумку.
Як стартавы камандны пункт конным дваром стаў
Па даступнай цане ён выкупіў прыдатны будынак на тэрыторыі былога ваеннага аэрадрома. Дарэчы, тут калісьці знаходзіўся… стартавы камандны пункт, і літаральна праз некалькі метраў адсюль у неба ўзляталі самалёты.
Памяшканні на першым паверсе пераабсталяваны ў тры … стайні. Побач са сталай Калінай кватаруюць маладзенькія жаробкі Веста і Ласка. Ва ўсіх траіх вельмі цікавая, незвычайная афарбоўка: медна-рыжая поўсць неяк па-святочнаму ўпрыгожана белымі плямамі. Часлаў Часлававіч сам на працягу многіх гадоў сур’ёзна займаўся селекцыяй і дабіўся менавіта той афарбоўкі, якую хацеў бачыць у сваіх даўгагрывых гадаванцаў.
– Каліна – паўкроўка беларускай запражной на латвійскую. Яе бацька, жарабец Аякс, надзвычай прыгожы, грацыёзны конь, – з гордасцю расказвае канявод-аматар. – У Каліны хутка будзе папаўненне. А вось Веста і Ласка – маладыя конікі, ім толькі па паўтара года. Ездзіць на іх можна будзе толькі па восені. Дзеці падштурхоўваюць мяне, маўляў, трэба хутчэй афіцыйна заяўляць пра свой праект і адкрываць сваю справу, аднак я яшчэ хачу падрыхтаваць адпаведную інфраструктуру для аматараў верхавой язды, – дзеліцца энтузіяст.
Вытокі
– Усё дзяцінства маё прайшло каля коней, – узгадвае Часлаў Часлававіч. – Жылі мы на хутары каля Каменкі. Бацькі трымалі вялікую гаспадарку і абавязкова каня. З пятага класа сталі давяраць самастойна працаваць на кані. Летам раніца ў нас з малодшым братам пачыналася з сенакосу: тата спецыяльныя маленькія косы зрабіў. Пасля гэткай зарадкі – заслужаны сняданак, і гайда запрагаць Дарэшку. Усё рабілі з задавальненнем, бо быў найвялікшы стымул ва ўсіх гэтых справах – конь, якога мы, хлапчукі, апякалі і які апякаў нас.
Даўгагрывы капітал
– Дарэчы, у ліхія 90-ыя мінулага стагоддзя, калі трэба было нейкім чынам ратаваць працай нажытыя сялянскія зберажэнні, на сямейным савеце прынялі досыць неардынарнае рашэнне: уклалі грошы ў пакупку… сямі коней. І не прагадалі! Прыстроілі на хутары пад мамінай апекай. Потым, прадаўшы жарабят, вярнулі свае зберажэнні.
Неяк у Ратамцы я купіў чыста-кроўнага рысака – кабылу Каплю, якую па старасці ўжо спісалі са спартыўных стартаў. І яна мяне аддзячыла сваім добрым норавам і адданасцю. На гэтым кані я навучыў ездзіць вярхом сваіх трох дачушак і жонку.
Два тыдні ў сядле
– У 90-х гадах быў самы дзівосны водпуск у маім жыцці, – узгадвае Часлаў Часлававіч. – Мы самалётам даляцелі да Навасібірска, потым яшчэ 350 км пераадолелі на аўтобусе, каб патрапіць на адну з турбаз у Томскай вобласці. Менавіта адсюль стартаваў двухтыднёвы конны тур. Крок, рысь, галоп… Мы на конях пераплывалі імклівыя рэкі, у тым ліку і Томь ды Таган, пераходзілі ўброд вадаёмы, бачылі такія відарысы, што ад прыгажосці ажно дух захоплівала. Здаецца, усё так проста і даступна любому, чыя душа адкрыта хараству прыроды і чалавечай добразычлівасці.
Самае галоўнае, што ў гэтым мяне падтрымліваюць мае блізкія – жонка, дочкі Рыта, Інэса, Эльвіра, зяці Андрэй, Валерый і Віталій. Так што ў той справе, якую маю на мэце праз пару-тройку год распачаць, памочнікі і аднадумцы ў мяне ўжо ёсць.
Сядло казацкае – ад дзеда-селяніна
У Часлава Часлававіча ёсць яшчэ адна страсць. Ён – заўзяты калекцыянер, літаральна абагаўляе старадаўнія рэчы сялянскага ўжытку.
– Сядло казацкага тыпу засталося мне ў спадчыну ад дзеда, а вось гэта – пастухоўскае – купіў у бешанковіцкіх вытворцаў, ёсць яшчэ і канкурнае сядло. Канкур – гэта скачкі на кані праз перашкоды, – дае тлумачэнні канявод. – Набыў я і дзве брычкі. Адна з польскіх часоў, яшчэ панская. У Мажэйкава калісь знайшоў такую. А другая брычка – расійская, на два чалавекі разлічана. Гэты рэтра-транспарт я аднаўляў, рамантаваў.
Калісь у прыватніка купіў так званыя ламавыя сані – гэта для выезду, а другія – сялянскія – служаць для перавозкі грузаў.
Дадайце да гэтага “скарбу” яшчэ плуг, акучнік, барану – і атрымаецца неблагое "начынне” да таго самага “Коннага двара”, які паступова фарміруецца ў вотчыне Часлава Часлававіча Гуменніка.