Прыватны захавальнік гісторыі з Астраўца
Толькі значкоў у Іосіфа-Анатоля Раўдановіча каля чатырох тысяч. А ёсць яшчэ калекцыя статуэтак з фарфору, сярэбраных лыжачак розных эпох, званочкі, сцягі розных часоў, граматы, узнагароды, манеты, патэфон і старыя радыёпрыёмнікі, гадзіннікі, посуд...
Іосіф-Анатоль Раўдановіч з Астраўца не лічыць сябе калекцыянерам. Па яго словах, ён – захавальнік гісторыі.
У службовым кабінеце дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Юліа-Глорыя» Іосіфа-Анатоля Раўдановіча сучасная офісная мэбля суседнічае з крэсламі і шафамі мінулых эпох, серыйныя дэталі інтэр’ера – з вырабамі ручной работы. А калі трапляеш з гандлёвай залы магазіна на лесвіцу, не перастаеш здзіўляцца на кожным кроку. Лесвіца, што вядзе на другі паверх, застаўлена самаварамі і прасамі, па сценах развешаны фотаапараты і кінакамеры. У самім кабінеце ледзь паспяваеш круціць галавой ва ўсе бакі – дзівосы побач. Толькі значкоў у Іосіфа-Анатоля Раўдановіча каля чатырох тысяч. А ёсць яшчэ калекцыя статуэтак з фарфору, сярэбраных лыжачак розных эпох, званочкі, сцягі розных часоў, граматы, узнагароды, манеты, патэфон і старыя радыёпрыёмнікі, гадзіннікі, посуд – цяжка назваць, чаго тут не ўбачыш. Дома ж у Раўдановіча ёсць старыя ложкі і іншая мэбля, жбанкі, прадметы хатняга ўжытку продкаў.
Пры ўсім тым Раўдановіч не лічыць сябе калекцыянерам.
– Калекцыянер – той, хто збірае канкрэтныя прадметы, – тыя ж жбанкі, манеты або фарфор, – удакладняе Іосіф-Анатоль. – Я ж збіраю артэфакты беларускай мінуўшчыны, усё тое, што належыць нашай далёкай ці нават блізкай гісторыі.
Раўдановіч прызнаецца: гэтае захапленне ў яго з’явілася тады, калі ў сям’і нарадзіліся дзеці.
– Хацелася, каб у іх з’явілася захапленне, каб яны цікавіліся сваёй даўніной, каранямі. Спачатку пакорпаўся ў хатніх архівах, у сваіх бабулек знайшоў тое, што можна назваць сямейнымі рэліквіямі, да прыкладу, каталіцкі крыж з пацерамі, дадаў туды граматы, узнагароды не толькі бацькоў, але і свае ўласныя – тады я яшчэ жыў у Міхалішках і працаваў у тагачасным калгасе вадзіцелем, камбайнерам, трактарыстам.
Частку экспанатаў дамашняга музея падаравалі сябры. Большасць жа антыкварыяту Раўдановіч купляе на славутым «Полі цудаў» на рынку ў Ждановічах. Набывае, гаворыць Іосіф-Анатоль Іосіфавіч, тое, што падабаецца. Бывае, вока вылучыць сярод мноства даўніны цікавую рэч, і ён аддае за яе немалыя грошы.
– З рынкаў у Ждановічах, зрэдку Вільнюса і папаўняю свае “фонды”. На гэтае захапленне ідзе большасць заробленых грошай. Што і казаць, дарагое захапленне, але спыніцца ўжо не магу. Напрыклад, у зборы фарфору ў мяне каля 200 рэчаў – статуэткі, посуд. Ёсць вырабы вядомых майстроў і фірм з Францыі, Санкт-Пецярбурга, ёсць царскія, нямецкія, якія трапілі да нас падчас сусветных войнаў, а ёсць і савецкія – таксама гісторыя.
Захоўваюцца ў аматара даўніны стогадовыя гадзіннікі, спраўныя, у рабочым стане, але працаваць ім гаспадар не дазваляе – зношваецца механізм, а дэталей зараз да такога рарытэта не знойдзеш.
Сярод самых цікавых экспанатаў – 23 царскія ўзнагароды, а таксама каталіцкі ордэн XVI стагоддзя.
Дзеці збіральніцтвам даўніны так і не захапіліся, але бацьку на святы абавязкова дораць што-кольвек з антыкварыяту.
Вельмі засмучае Раўдановіча, што большасць беларускай даўніны трапляе ў Расію, а адтуль, магчыма, у прыватныя калекцыі Еўропы. Сёння расійскія пакупнікі на «Полі цудаў» могуць даць большую цану за рэч, якая спадабалася, чым беларусы.
Захаванне даўніны – не адзінае захапленне астраўчаніна Іосіфа-Анатоля Раўдановіча. У маладосці ён любіў спяваць, а зараз піша вершы, якія кладзе на музыку смаргонскі кампазітар Цімур Пагасян. Шансон гэтых беларускіх аўтараў шырока спяваюць у Расіі і ў Літве. Новы дыск рускай выканальніцы шансона Лялі Размахавай адкрываецца песняй Раўдановіча і Пагасяна.
Іосіф-Анатоль – аматар-фотамастак, любіць папарыцца ў лазні. Словам, захапленняў у яго шмат.
– Не плануеце арганізаваць выставу старажытных рэчаў? – напрыканцы нашай размовы спыталася я ў субяседніка. – У вас жа шмат цікавага, і някепска было б, каб артэфакты мінуўшчыны ўбачылі землякі.
– На гэту тэму мы ўжо размаўлялі са старшынёй райвыканкама, – адказаў Раўдановіч. – Калі знойдзецца памяшканне для выставы, абавязкова пакажу ўсе свае рэчы землякам, асабліва школьнікам.
Ведай нашых!
Песня «Стужа» на словы Іосіфа-Анатоля Раўдановіча паспяхова штурмуе вяршыні хіт-парада папулярнай радыёстанцыі «Русское радио-Балтия».
Песня напісана ў суаўтарстве са смаргонскім кампазітарам Цімурам Пагасянам і папулярным у краінах Балтыі шансанье Іллёй Ваткіным. «Стужа» «ўскочыла» адразу ў «ТОР-20» «Русского радио-Балтия», замацаваўшыся на 8-й пазіцыі. Яна аперадзіла песні ў выкананні Ірыны Круг, Лаліты, Анастасіі Стоцкай, Мікалая Баскава и Філіпа Кіркорава.