Расклад асвячэння страваў на Велiкодны стол у касцёлах Гродна і Ліды

Паводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца асвячэнне страваў на Велікодны стол. Вашай увазе прапануем расклад асвячэння...
Расклад асвячэння страваў на Велiкодны стол у Гродзенскім Катэдральным Касцёле:
Паводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца асвячэнне страваў на Велікодны стол. Вашай увазе прапануем расклад асвячэння страваў у Гродзенскім Катэдральным Касцёле імя Францішка Ксаверыя, які знаходзіцца на плошчы Савецкай.
Першае асвячэнне ежы адбудзецца ў 8 гадзін раніцы і будзе праходзіць кожныя паўгадзіны да 18.00. Непасрэдна пасля заканчэння вігілійнай св. Імшы вернікі таксама будуць мець магчымасць асвяціць ежу на святочны стол.
Звычаю асвячэння страваў вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня, але перш за ўсё трэба памятаць, што галоўную ролю ў перажыванні таямніцы Смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з'яўляецца не знешняя, а ўнутраная, духоўная падрыхтоўка праз малітву, пост, учынкі міласэрнасці да бліжніх, святую Споведзь і Эўхарыстыю.
****
Расклад рэзурэкцыйных св. Імшаў на Вялікдзень 31 сакавіка, якія адбудуцца ў касцёлах Гродна і Ліды.
Парафія св. Францішка Ксаверыя (катэдральны) – 7.00 у нядзелю 31.03
Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) – 22.00 у суботу 30.03
Парафія Звеставання НПМ (пабрыгіцкі) – 6.00 у нядзелю 31.03
Парафія Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) – 7.00 у нядзелю 31.03
Парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец) – 6.30 у нядзелю 31.03
Парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі) – 7.00 у нядзелю 31.03
Парафія НПМ Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак) – 6.30 у нядзелю 31.03
Парафія Беззаганнага Зачацця НПМ (Паўднёвы) – 7.00 у нядзелю 31.03
Парафія св. Юзафа (вул. Сухамбаева) – 6.00 у нядзелю 31.03
Парафія Гродна – Найсвяцейшага Збавіцеля і Усіх Святых - 6.00 у нядзелю 31.03
Парафія Св. Роха (Гродна-Грандзічы) - 7.30 у нядзелю 31.03
Парафія Узвышэння Святога Крыжа (Ліда-Фара) – 6.00 у нядзелю 31.03
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Ліда-Індустрыяльны) – 7.00 у нядзелю 31.03
Парафія Божай Міласэрнасці (Ліда-Маладзёжны) – 7.00 у нядзелю 31.03
Парафія Беззаганнага Зачацця НПМ (Ліда-Слабада) – 7.00 у нядзелю 31.03
Парафія Святой Сям’і (Ліда-Рабіноўскага) – 7.00 у нядзелю 31.03