Што тоіцца ў Курганах Славы

Што тоіцца  ў Курганах Славы

Напэўна не ўсе ведаюць, што ўрачыстая закладка Кургана Вечнай Славы ўсім загінуўшым на гродзенскай зямлі і ўсім нашым землякам, якія загінулі ў баях за перамогу над фашызмам, адбылася ў Гродна 17 верасня 1968 года...

Напэўна не ўсе ведаюць, што ўрачыстая закладка Кургана Вечнай Славы ўсім загінуўшым на гродзенскай зямлі і ўсім нашым землякам, якія загінулі ў баях за перамогу над фашызмам, адбылася ў Гродна 17 верасня 1968 года ў дзень уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Месца засыпкі кургана было адзначана чырвоным пяском, які сімвалізаваў палітую крывёю зямлю. У падножжа кургана была закладзена капсула са зваротам да нашчадкаў.

Праз год, 19 верасня 1969 года, адбылося ўрачыстае адкрыццё Кургана Вечнай Славы. У яго падножжы – свяшчэнная зямля з брацкіх магіл і палёў бітваў усёй Гродзеншчыны, Літвы, Расіі, пагранзаставаў, з месцаў масавага захавання мірнага насельніцтва, попел спаленых вёсак. Тады ж копія звароту ў капсуле была замуравана ў падножжа кургана з тым, каб у дзень 100-годдзя савецкай улады яе раскрылі.

З той пары мінула амаль паўстагоддзя. Вечны агонь ля кургана перастаў быць вечным. Запальваюць яго толькі па святочных днях. Спроба стварыць музей народнай славы побач з курганам не ўвянчалася поспехам. Пачалі ствараць яго ў 1975 годзе, а праз 10 гадоў закрылі. Маўляў, месца не вельмі зручнае для турыстаў, дый экспанатаў не набіралася. Цагляны будынак да гэтай пары пустуе. Затое ёсць так званы музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

Праз паўстагоддзя невядома і месца, дзе знаходзіцца капсула з пасланнем да нашчадкаў. Як аднаму з нашчадкаў, якім прызначалася пасланне, мне стала цікава, што завяшчалі нам нашы продкі. Таму тэкст паслання я ўсё ж такі знайшла, пакапаўшыся ў газетных архівах “Гродзенскай праўды”. Вось вытрымкі з яго:

«Здравствуйте, товарищи потомки!
Сквозь годы и столетия мы обращаемся к вам, дорогие соотечественники.
Если когда-нибудь, через века и тысячелетия, вы прочтете эти строки, знайте: курган насыпали мы, кто отмечал 50-летие Советской власти. Насыпали по горсточке в память земляков, отдавших свои жизни при штурме Зимнего в 1917 году; в память тех, кто не вернулся с фронтов гражданской войны. Этот курган насыпан в память мужественных борцов за воссоединение Западной Белоруссии в единой Советской Социалистической Республике. Он – памятник тем, кто спас Родину, спас цивилизацию от коричневой чумы фашизма в Великую Отечественную войну 1941–1945 годов.

В кургане – земля со всех уголков Гродненщины, земля, обагренная кровью героев. (…)

Сотни, тысячи безымянных могил, где покоятся уроженцы Гродненской области, разбросаны по всей необъятной шири Отчизны. Помните о них!
Наше поколение отстояло Родину от порабощения, победило фашизм в самой жестокой и кровопролитной войне, которую знала история. Тысячи уроженцев Гродненщины не вернулись с полей сражений. Это – предки ваши, навсегда оставшиеся молодыми. Чтите память их!

В братских могилах – десятки тысяч мирных жителей – детей, женщин, стариков, замученных фашистами в годы Великой Отечественной войны. Они не хотели быть рабами. Склоните головы перед ними!

В холод и стужу, днем и ночью били ненавистного врага народные мстители-партизаны. Очень многим не пришлось дожить до светлого дня Победы. Воздайте славу им!
(…)
Мы обращаемся к вам в далекое будущее не ради подчеркивания заслуг своих. Люди нашего поколения шли на смерть, не думая ни о славе, ни о бессмертии. Они ушли в небытие ради счастья грядущих поколений, ради жизни на Земле. Их имена святы для нас. Воздайте же должное им и вы, граждане будущих столетий!
Будьте достойны предков своих!»


9 мая 1966 года ў азнаменаванне 21-й гадавіны з Дня Перамогі над фашысцкай Германіяй у Лідзе быў насыпаны Курган Бессмяротнасці ў форме пяціканцовай зоркі. У дзень вызвалення Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 8 ліпеня 1966 года, адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. Не буду пералічваць, адкуль у Ліду людзі прывезлі жменькі зямлі, палітай крывёю, попел спаленых вёсак. Везлі з надзеяй, што нашчадкі будуць памятаць аб тым, аб чым забываць нельга. Таксама напісалі зварот да нашчадкаў. Вось вытрымкі з яго:

 «Дорогие друзья! Если когда-нибудь в ваших руках окажется эта капсула, – оглянитесь назад. Вы услышите дыхание нашей жизни. Вспомните о тех, кто в середине 20 века в кровавых боях отстоял родную землю…

К вам, живущим в далеком и близком 1995 году, обращается поколение, прошагавшее по нелегким дорогам войны, видевшее смерть и подвиг, жуткое пламя пожарищ и тот огонь, который расплавил фашистскую свастику на здании рейхстага… Мы живем в славном городе с девичьим именем Лида. В городе со славной историей, в городе, который храбро бился с врагом, в городе славных революционных, боевых и трудовых традиций. Мы возродили дворцы, стадионы, разбили парки, скверы…»


Шкатулку з лістом да нашчадкаў змясцілі ў нішу, зробленую ў падножжы кургана. У нішу таксама былі закладзены тэкст клятвы піянераў і камсамольцаў, тэкст выступлення сакратара гаркама КПБ пры засыпцы кургана, магнітафонная стужка з запісам выступленняў дэлегацый гарадоў-герояў на ўрачыстасцях з нагоды засыпкі кургана, кінарэпартажы студый тэлебачання і кінахронікі, а таксама газетныя рэпартажы аб засыпцы кургана, ключ ад горада, памятны значок, уведзены ў гонар засыпкі кургана, юбілейны медаль, уведзены ў гонар 20-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй, юбілейны рубель, іншыя дакументы. На мармуровай пліце, якая замацавана насупраць нішы, была ўказана дата яе раскрыцця – 9 мая 1995 года.

 «Пусть в день празднования 50-летия Победы над фашизмом потомки прочтут письмо-завещание и продолжат начатую ими летопись», – чытаю ў «Гродненской правде» рэпартаж з адкрыцця кургана. – Они напишут свое письмо с завещанием вскрыть нишу в майский день 2045 года. Так из поколения в поколение Курган Бессмертия будет рассказывать потомкам о том, чего нельзя забывать никогда».

Раскрыць нішу ў дзень 50-годдзя Вялікай Перамогі ў Лідзе забылі. Абнаўлёны Курган Бессмяротнасці зараз можа супрацьпаставіць маім довадам надпіс на мармуровай пліце: «Здесь на глубине трех метров хранится завещание потомкам. Заложено 9 мая 1995 года. Вскрыть 9 мая 2045 года. Современники и потомки, через века, через года помните». Аднак у пошуках цікавага, лічы, нават гістарычнага моманту – закладвання новага паслання да нашчадкаў – я перарыла архівы шматлікіх газет, цікавілася ў розных чыноўнікаў, аднак ні слова пра гэта не знайшла і не пачула...

Наша даведка
Вышыня Кургана Вечнай Славы ў Гродна – 18 метраў. Ён мае форму ўсечанага конуса, дыяметр вяршыні – 5 метраў, асновы – 56 метраў. Акантаваны бетонным маналітным колам з вонкавай каменнай абліцоўкай. З усходняга боку кургана – плошча для мітынгаў, злева – Вечны агонь, справа – пліта з памятным надпісам. Да кургана вядуць дзве шырокія лесвіцы. У красавіку 1974 года каля Кургана Славы закладзена Алея герояў.
Редакция газеты «Гродненская правда»