Абноўлены «Кніжны свет» адкрыў дзверы ў Лідзе ў Дзень беларускага пісьменства

photo_2025-09-06_14-34-58.jpg

У Лідзе падчас святкавання Дня беларускага пісьменства адбылася важная падзея для ўсіх аматараў кніг – свае дзверы пасля абнаўлення адкрыу́ магазін «Кніжны свет».

Удзел у цырымоніі адкрыцця прынялі наместнік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Пранюк, намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Язерскі, старшыня Лідскага раённага выканау́чага камітэта Аляксандр Вярсоцкі, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белкніга» Уладзімір Матусевіч.

photo_2025-09-06_14-35-00.jpg

photo_2025-09-06_14-34-55.jpg

photo_2025-09-06_14-35-09.jpg

Гэтая крама ўжо даўно вядомая лідчанам як месца, дзе можна адшукаць як класічныя творы беларускай і сусветнай літаратуры, так і найноўшыя выданні сучасных аўтараў. Пасля абнаўлення краса стала яшчэ больш утульнай: светлыя залы, зручныя стэлажы і абноўлены інтэр’ер ствараюць асаблівую атмасферу, якая настройвае на сустрэчу з кнігай.

Намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Язерскі адзначыў, што адкрыццё абноўленай крамы стала падарункам для жыхароў Ліды, асабліва для моладзі. Паводле яго слоў, у кнігарню літаральна «ўдыхнулі новае жыццё», і цяпер яна паўстае перад наведвальнікамі ў зусім іншым абліччы: сучасная, яскравая, цікавая.

– Павялічылася колькасць таварау́, што прадаюцца, – падкрэсліў намеснік міністра інфармацыі. – Гэта датычыцца і літаратуры, і кніжнай прадукцыі, і спадарожных тавараў. І ўжо ў тэставыя дні працы мы ўбачылі вялікую зацікаўленасць, увагу лідчан да абноўленай крамы. Гэта вельмі важна.

photo_2025-09-06_14-34-53.jpg

photo_2025-09-06_14-34-35.jpg

Ён нагадаў, што Беларусь – адна з нямногіх краін, дзе захавана дзяржаўная сістэма рэалізацыі кніжнай прадукцыі.

– Для нас гэта не камерцыйны праект. Ён нясе вельмі важную сацыяльную нагрузку, выконвае сацыяльную і ідэалагічную задачу. Праз сетку дзяржаўнага гандлю мы стараемся данесці да чытачоў навінкі, адкрываць імёны беларускіх аўтараў, паказваць дасягненні айчыннага кнігавыдання, – адзначыў Дзяніс Язерскі.

Намеснік міністра падкрэсліў значнасць годных умоў, у якіх прадстаўлена беларуская кніга, і адзначыў, што Дзень беларускаго пісьменства ў гэтым годзе ўвасабляецца таксама і ў абнаўленні гандлёвай сеткі «Белкніга».

– Сёння «Белкніга» ідзе шляхам культурнага хаба, – сказаў ён. – Тут кожны пакупнік можа знайсці не толькі цікавую для яго літаратуру, але і набыць для сябе нешта важнае: вучэбныя тавары, цацкі, гульні. Кніга стала больш даступнай, прывабнай, у гэтай краме хочацца праводзіць час.

photo_2025-09-06_14-35-08.jpg

photo_2025-09-06_14-35-11.jpg

photo_2025-09-06_14-35-06.jpg

У завяршэнне ён выказаў упэўненасць, што абнаўленне станоўча адаб’ецца на эканоміцы філіяла і падштурхне выдавецтвы больш актыўна выпускаць якасную беларускую літаратуру.

Падчас урачыстасці адзначалася, што абноўлены магазін – гэта не проста гандлёвая кропка, а сапраўдная культурная пляцоўка, якая аб’ядноўвае чытачоў розных пакаленняў.

Кніга ў нашым жыцці не губляе сваёй вартасці, а наадварот – знаходзіць новыя шляхі да сэрцаў чытачоў.

Кніга і слова – аснова нашай культуры, а «Кніжны свет» закліканы стаць месцам, дзе яны будуць жыць і развівацца.

photo_2025-09-06_14-35-21.jpg

photo_2025-09-06_14-35-26.jpg

photo_2025-09-06_14-35-30.jpg

photo_2025-09-06_14-35-17.jpg

photo_2025-09-06_14-35-33.jpg

photo_2025-09-06_14-35-16.jpg

Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»