Археолаг Алесь Гаршкоў вяртае з нябыту артэфакты
Знаёмцеся: Алесь Гаршкоў – гродзенскі археолаг, навуковец, педагог. У 29 гадоў ён – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, выконваючы абавязкі загадчыка кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Знаходзіць і вывучае ўнікальныя прадметы эпохі мамантаў, вяртае з нябыту артэфакты і марыць, каб сучасная моладзь магла «пакратаць» старажытны Гродна рукамі.

З пятага класа Саша ездзіў на алімпіяды, заўсёды займаючы прызавыя месцы. Але пераломны момант наступіў у восьмым класе. Аднойчы за агародам, у выкапанай канаве, ён знайшоў іржавы штык-нож. Аказалася, гэта – дэталь ад вінтоўкі Мосіна.
– Мне стала вельмі цікава: што гэта і адкуль? – успамінае Алесь. – Пачаў шукаць інфармацыю. Не сама жалязяка, якую я аддаў у школьны музей, была галоўнай. Галоўным стаў працэс пошуку, адчуванне прыналежнасці да вялікай гісторыі майго роднага месца. Гэта была сапраўдная прыгода, якая мяне захапіла.
Да заканчэння школы мара стаць археолагам аформілася канчаткова. І хоць Мінск быў бліжэй, у 2014-м хлопец рызыкнуў і прыехаў паступаць у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. І ні разу не пашкадаваў. Вучоба ў ВНУ з моцнай гістарычнай кафедрай, затым – вучоба і праца ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сталіцы, вяртанне ў Гродна і аспірантура пад кіраўніцтвам прафесара Сяргея Аркадзьевіча Піваварчыка… Вынік заканамерны: у 2024 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пра першае масавае засяленне тэрыторыі Беларусі паляўнічымі-збіральнікамі 10-12 тыс. гадоў таму. Навуковая праца была прызнана лепшай у рэспубліцы сярод гуманітарных навук!
– Трапляюцца кацялкі з ініцыяламі і клеймамі, можна вызначыць, адкуль яны, медальёны, па якіх разумеем, чый гэта быў баец, – расказвае навуковец. – Мая задача – разам са студэнтамі рэалізаваць працэс кансервацыі, а ўжо навуковай апрацоўкай артэфактаў яны займаюцца з прафесарам Піваварчыкам. Усё гэта ідзе на карысць захаванню гістарычнай спадчыны.
У канцы семестра студэнты здаюць залік незвычайным чынам: ладзяць выставу і прэзентуюць адрэстаўраваныя прадметы, расказваючы іх займальную гісторыю. Так нарадзілася перасоўная выстава археалагічнай спадчыны «Археалагічная спадчына Беларускага Панямоння», якая ахоплівае эпохі ад каменнага веку да ваеннай археалогіі. З ёй каманда педагогаў і будучых гісторыкаў ездзіць па фестывалях і навуковых канферэнцыях. Дзесьці паказваюць унікальныя старажытнасці, а дзесьці – пранізлівае рэха вайны, захоўваючы памяць у літаральным сэнсе сваімі рукамі.
– Мы сустрэліся ў Мінску, Алена працавала ў Інстытуце гісторыі, – распавядае мужчына. – Забраў яе і прывёз у Гродна. Яна, дарэчы, вывучае славянскае засяленне Беларусі. Так што, можна сказаць, у нас «сямейны падрад».
Жонка-аднадумца – гэта, па прызнанні майго героя, вялікае шчасце і поўнае разуменне. Бо побыт археолага спецыфічны, і ў прафесійным асяроддзі пра гэта складзена нямала анекдотаў. «Што ты прынёс сёння дадому, дарагі?» – пытаецца жонка ў мужа-археолага, які вярнуўся з працы. А ён адказвае: «Каменьчыкі знайшоў!»
– Гэта і пра нас, і пра многія іншыя сем’і, дзе сужэнцы захоплены навукай, – усміхаецца мой суразмоўца.
У Гродне сям’я Гаршковых уладкавалася трывала. Але малая радзіма Алеся не адпускае: ездзіць туды пры першай жа магчымасці. І не толькі да родных, але і каб «патузаць» карані – правесці хоць невялікія археалагічныя даследаванні ў ваколіцах роднай вёскі. Дарэчы, сакавітая беларуская мова, на якой ён размаўляе – менавіта адтуль. Так размаўляюць усе яго землякі. Захаваць і пранесці па жыцці гэту спадчыну Алесь лічыць генетычнай дадзенасцю і неабходнасцю.
– Гэта была стаянка-майстэрня, – расказвае вучоны. – Людзі прыйшлі сюды прыкладна дзесяць тысяч гадоў таму, здабывалі і апрацоўвалі крэмень. Мы знайшлі ўнікальныя каменныя выпрамляльнікі для дрэўкаў стрэл і дзідаў. Такіх у Беларусі раней наогул не знаходзілі, у Еўропе – усяго некалькі дзясяткаў, а ў нас у Пышках – ужо тры!
Алесь вельмі хоча, каб гісторыя стала моднай, цікавай, жывой. Каб моладзь імкнулася пабольш даведацца пра тыя ж Пышкі і іншыя мясціны малой радзімы. Каб дзеці змалку разумелі, у якім унікальным месцы яны жывуць, якая спадчына ім дасталася, і ганарыліся тым, што яны беларусы. Таму ён марыць стварыць у Пышках інтэрактыўны археалагічны парк, які б стаў для наведвальнікаў своеасаблівай «машынай часу».
– Музеі ў Гродне шыкоўныя, іх нямала, – разважае ён. – Але не хапае інтэрактыўнай гісторыі, навукова-папулярных пляцовак, лекцый, майстар-класаў… Месца, дзе любы малады чалавек можа адчуць сябе чалавекам каменнага веку, варагам, вікінгам ці славянінам. Дзе ўсё пабудавана на нашых, рэальных даследаваннях. Гэта не толькі пра гісторыю, а пра тое, як з дапамогай навукі і творчасці змяніць свет вакол нас да лепшага і змяніцца самым.
Як толькі маленькі прадаўжальнік роду Гаршковых, названы ў гонар дзеда, падрасце, Алесь абавязкова возьме яго ў першую археалагічную экспедыцыю. Каб як мага раней зразумеў: нішто не знікае бясследна, археалогія – мост паміж эпохамі, і будаваць яго вельмі цікава.
– Усё ж пачынаецца з мары, – падводзіць вынік суразмоўца. – Без мары не было б ні мінулага, ні сучаснасці, ні будучыні. Варта марыць, і тады любая сцяжынка выведзе на шырокі шлях.
Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Штык з канавы і пошук, які змяніў жыццё
Алесь родам з аграгарадка Застравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці. Месца неверагодна прыгожае: за хатай пачынаецца сапраўднае Палессе. Тата – вальшчык лесу, мама – сацыяльны работнік. Простыя людзі, якія шчыра падтрымлівалі творчы агеньчык у сваіх дзецях. Менавіта бацька прывіў хлопцу любоў да гісторыі, бо сам захапляўся ёю не на жарт.З пятага класа Саша ездзіў на алімпіяды, заўсёды займаючы прызавыя месцы. Але пераломны момант наступіў у восьмым класе. Аднойчы за агародам, у выкапанай канаве, ён знайшоў іржавы штык-нож. Аказалася, гэта – дэталь ад вінтоўкі Мосіна.
– Мне стала вельмі цікава: што гэта і адкуль? – успамінае Алесь. – Пачаў шукаць інфармацыю. Не сама жалязяка, якую я аддаў у школьны музей, была галоўнай. Галоўным стаў працэс пошуку, адчуванне прыналежнасці да вялікай гісторыі майго роднага месца. Гэта была сапраўдная прыгода, якая мяне захапіла.
Да заканчэння школы мара стаць археолагам аформілася канчаткова. І хоць Мінск быў бліжэй, у 2014-м хлопец рызыкнуў і прыехаў паступаць у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. І ні разу не пашкадаваў. Вучоба ў ВНУ з моцнай гістарычнай кафедрай, затым – вучоба і праца ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў сталіцы, вяртанне ў Гродна і аспірантура пад кіраўніцтвам прафесара Сяргея Аркадзьевіча Піваварчыка… Вынік заканамерны: у 2024 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пра першае масавае засяленне тэрыторыі Беларусі паляўнічымі-збіральнікамі 10-12 тыс. гадоў таму. Навуковая праца была прызнана лепшай у рэспубліцы сярод гуманітарных навук!
Магія рэстаўрацыі: калі залік ператвараецца ў выставу
Археалогія – гэта не толькі рамантычныя раскопкі і пошук сведчанняў мінулых эпох. Гэта яшчэ і карпатлівая праца па выратаванні часу. У будучых археолагаў Купалаўскага ўніверсітэта ёсць дысцыпліна “Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі археалагічных матэрыялаў”. Метал і іншыя рэчы, выцягнутыя з зямлі, бязлітасна разбураюцца на паветры. Задача вучоных – спыніць гэты працэс. Пад кіраўніцтвам Алеся Дзмітрыевіча студэнты чысцяць і рэстаўруюць знаходкі, у тым ліку часоў Вялікай Айчыннай вайны, выяўляючы дэталі, якія расказваюць цэлыя лёсы.– Трапляюцца кацялкі з ініцыяламі і клеймамі, можна вызначыць, адкуль яны, медальёны, па якіх разумеем, чый гэта быў баец, – расказвае навуковец. – Мая задача – разам са студэнтамі рэалізаваць працэс кансервацыі, а ўжо навуковай апрацоўкай артэфактаў яны займаюцца з прафесарам Піваварчыкам. Усё гэта ідзе на карысць захаванню гістарычнай спадчыны.
У канцы семестра студэнты здаюць залік незвычайным чынам: ладзяць выставу і прэзентуюць адрэстаўраваныя прадметы, расказваючы іх займальную гісторыю. Так нарадзілася перасоўная выстава археалагічнай спадчыны «Археалагічная спадчына Беларускага Панямоння», якая ахоплівае эпохі ад каменнага веку да ваеннай археалогіі. З ёй каманда педагогаў і будучых гісторыкаў ездзіць па фестывалях і навуковых канферэнцыях. Дзесьці паказваюць унікальныя старажытнасці, а дзесьці – пранізлівае рэха вайны, захоўваючы памяць у літаральным сэнсе сваімі рукамі.
«Што ты прынёс сёння, дарагі?» – «Каменьчыкі…»
Сямейнае шчасце Алеся непарыўна звязана з яго прафесіяй. Яго сям’я – сапраўдны сіндзікат розуму, таленту і любові да навукі. Жонка Алена таксама археолаг, загадчыца аддзела археалогіі Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея (зараз у дэкрэтным адпачынку). Разам яны выхоўваюць сына Дзмітрыя, якому сем месяцаў.– Мы сустрэліся ў Мінску, Алена працавала ў Інстытуце гісторыі, – распавядае мужчына. – Забраў яе і прывёз у Гродна. Яна, дарэчы, вывучае славянскае засяленне Беларусі. Так што, можна сказаць, у нас «сямейны падрад».
Жонка-аднадумца – гэта, па прызнанні майго героя, вялікае шчасце і поўнае разуменне. Бо побыт археолага спецыфічны, і ў прафесійным асяроддзі пра гэта складзена нямала анекдотаў. «Што ты прынёс сёння дадому, дарагі?» – пытаецца жонка ў мужа-археолага, які вярнуўся з працы. А ён адказвае: «Каменьчыкі знайшоў!»
– Гэта і пра нас, і пра многія іншыя сем’і, дзе сужэнцы захоплены навукай, – усміхаецца мой суразмоўца.
У Гродне сям’я Гаршковых уладкавалася трывала. Але малая радзіма Алеся не адпускае: ездзіць туды пры першай жа магчымасці. І не толькі да родных, але і каб «патузаць» карані – правесці хоць невялікія археалагічныя даследаванні ў ваколіцах роднай вёскі. Дарэчы, сакавітая беларуская мова, на якой ён размаўляе – менавіта адтуль. Так размаўляюць усе яго землякі. Захаваць і пранесці па жыцці гэту спадчыну Алесь лічыць генетычнай дадзенасцю і неабходнасцю.
Стрэлы з Пышкаў і мара пра «машыну часу»
Што для Алеся самае цікавае і любімае ў Гродне? Нёман з яго высокімі стромкімі берагамі і, вядома ж, Пышкі. У тым ліку і з прафесійнага пункту гледжання. Менавіта тут ён ужо шэсць гадоў даследуе ўнікальны помнік фінальнага палеаліту.– Гэта была стаянка-майстэрня, – расказвае вучоны. – Людзі прыйшлі сюды прыкладна дзесяць тысяч гадоў таму, здабывалі і апрацоўвалі крэмень. Мы знайшлі ўнікальныя каменныя выпрамляльнікі для дрэўкаў стрэл і дзідаў. Такіх у Беларусі раней наогул не знаходзілі, у Еўропе – усяго некалькі дзясяткаў, а ў нас у Пышках – ужо тры!