Астравец адсвяткаваў 555-годдзе

Астравец адсвяткаваў 555-годдзе

 

Святкаванне 555-годдзя Астраўца пачалося з хвіліны маўчання і ўскладання кветак да помніка савецкім воінам і партызанам, паведамляе Астравецкая праўда.

IMG_1192.jpg

Падзякай дзядам і прадзедам, удзельнікам і героям Вялікай Айчыннай вайны, у якіх перанялі вопыт пераможцаў сённяшнія воіны; тым, хто прыкрываў тыл, перажыў жахі вайны, стала хвіліна маўчання і жывыя кветкі, якія ўсклалі ганаровыя госці з Расіі, Венгрыі, суседніх з нашым раёнаў, а таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла, намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, кіраўніцтва раёна, Савет дэпутатаў, ветэраны і грамадскія аб’яднанні, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.

IMG_1236.jpg

Многае можна сказаць пра гісторыю горада. Ад заснавання да нашых дзён ён перажыў войны і выпрабаванні, але толькі станавіўся мацнейшым. У кожным з пакаленняў астраўчан ёсць свае героі. З павагай да іх моладзь Астравеччыны, вучні ваенна-патрыятычнага класа, запалілі свечкі і прымацавалі на вянок стужкі з надпісам “Мы помнім”.

Яркім і святочным было шэсце “Па вуліцах роднага горада”.

IMG_1750.jpg

IMG_1880.jpg

Кожны калектыў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Астравеччыны старанна падрыхтаваўся і парадаваў гледачоў не толькі арыгінальным афармленнем сваёй калоны, але і ўсмешкамі і радасным настроем, які перадаваўся ўсім навокал.

IMG_2072.jpg

IMG_1911.jpg

IMG_2002.jpg

Урачыстае адкрыццё свята прайшло на галоўнай сцэне горада, якую разгарнулі ля помніка Леніну. Тут сабраліся шаноўныя госці, мясцовыя жыхары рознага ўзросту і прыезжыя, хто вырашыў правесці гэты дзень разам з астраўчанамі.

-- Сенняшні дзень – сімвал адзінства розных пакаленняў астраўчан; свята, якое аб’ядноўвае не толькі жыхароў горада, але і тых, хто лічыць яго радзімай сваіх продкаў, хто адчувае сувязь з родным краем нават знаходзячыся за сотні і тысячы кіламетраў ад яго. Гэта свята, з якім мы віншуем адзін аднаго, нягледзячы на нацыянальнасць, веравызнанне, месца працы і сацыяльны статус, таму што мы адна сям’я, мы астраўчане, якія шчыра любяць свой горад, -- адзначыў у прывітальным слове старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін. -- У Астраўца асаблівы твар і асаблівы рытм жыцця. Але сэрца горада – яго жыхары, энергічныя, адукаваныя, таленавітыя, якія не толькі працуюць дзеля працвітання роднага краю, але і аддаюць яму часцінку свайго сэрца і цеплыню сваёй душы. Мы ганарымся, што дзякуючы працаўнікам дасягнуты значныя вынікі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы, а па выніках года раён занесены на Рэспубліканскую дошку гонару. Упэўнены, што ў нашага горада вялікія перспектывы, а ў яго працалюбівых і клапатлівых жыхароў – багатыя магчымасці для рэалізацыі самых смелых планаў.

IMG_9265.jpg

Ігар Шалудзін падзякаваў усім сённяшнім жыхарам горада і яго старшаму пакаленню за працу і трывалы фундамент дабрабыту. А таксама выказаў словы ўдзячнасці інжынірынгаваму дывізіёну “Расатам”, які не толькі завяршае самы маштабны інвестыцыйны праект у нашай краіне, але і пры дапамозе якога на тэрыторыі раёна рэалізавана каля 150 сацыяльных праектаў.

Былі на свяце і ўзнагароды. Ганаровыя граматы райвыканкама атрымалі аператар машыннага даення МТК “Рытань” РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Святлана Баран, загадчык хірургічнага аддзялення Астравецкай ЦРКБ Павел Расошка, віцэ-прэзідэнт – дырэктар праекта па будаўніцтве Беларускай АЭС Віталь Палянін, благачынны цэркваў Астравецкай благачыннай акругі Георгій Савіцкі.

IMG_9373.jpg

-- Сёння ў нашай хаце свята. Прыміце сардэчныя віншаванні з юбілейнай датай. Сёння Астравец – малады горад з вялікай гісторыяй, які імкнецца ў будучыню. У гэтым руху наперад ёсць заслуга кожнага жыхара. Хачу падзякаваць усім за працу, за асабісты ўклад у развіццё горада і раёна, за любоў да роднага краю. Няхай новыя справы працягваюць цікавую і яркую гісторыю Астраўца, няхай наш горад квітнее, а жыццё кожнай сям’і будзе напоўнена цеплынёй і ўзаемаразуменнем, -- павіншавала астраўчан са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук і ўзнагародзіла намесніка дырэктара па агульных пытаннях Прадстаўніцтва АТ ІК “Атамбудэкспарт” у Рэспубліцы Беларусь Віктара Брыча, дырэктара РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Дзяніса Кірпу, ксяндза-пробашча касцёла Наведвання Маці Божай у м. Гудагай Аркадзя Куляху Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў.

Да юбілею горада карэспандэнт раённай газеты, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Ніна Рыбік і настаўнік Кямелішкаўскай сярэдняй школы Алена Іванцэвіч выпусцілі кнігу “Астравеччына вядомая і незнаёмая” – іх, а таксама медатыста вучэбна-метадычнага кабінета Алену Атаманюк, якая дапамагала ў падрыхтоўцы выдання кнігі, за важкі ўклад у захаванне гісторыі раёна падзякавала старшыня раённага Савета дэпутатаў і ўручыла Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў.

Нагрудным знакам “Ганаровы грамадзянін горада Астраўца” ўзнагародзілі генеральнага дырэктара Беларускай АЭС Міхаіла Філімонава – важную місію выканалі Ігар Шалудзін і Ірына Тальчук.

Віншавалі горад і яго жыхароў ганаровыя госці свята: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, выконваючы абавязкі генеральнага консула Расійскай Федэрацыі ў Гродне Павел Марозаў, намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, віцэ-прэзідэнт – дырэктар праекта па будаўніцтве Беларускай АЭС Віталь Палянін.

Сюрпрыз удзельнікам урачыстасці падрыхтавала і тэлепраграма “ТВА. ТВой Астравец” рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда”: запісала відэавіншаванні прадстаўнікоў розных галін.

Вядучыя імпрэзы нагадалі астраўчанам гісторыю заснавання мястэчка, яго развіцця, імёны вядомых землякоў, а ансамбль народнай песні “Кемяліна” і майстэрня-тэатр “Ларчик” парадавалі гасцей свята цудоўнымі нумарамі.

IMG_9285.jpg

IMG_9242.jpg

З першых вуснаў

Віктар Свіла, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

-- Я помню калі Астравец святкаваў 540-годдзе, менавіта тады быў заданы тэмп развіцця горада. Цэнтр Астраўца ў той час атрымаў сённяшняе аблічча -- і ўсё гэта было зроблена арганізацыямі і за кошт бюджэта раёна.

За 15 апошніх гадоў гісторыі горада адбылося мноства падзей. Астравец стаў горадам энергетыкаў і атрымаў афіцыйны статус – ён самы малады горад у краіне. Стаў рэалізоўвацца план комплекснага развіцця горада энергетыкаў. І яго вынікі мы сёння бачым. Сённяшні Астравец уражвае – і не толькі мяне: шырыня, прастор, прыгажосць. Тут працуюць цудоўныя людзі – і лепшае пацвярджэнне таму ўзнагароджаныя сёння працаўнікі.

Віктар Пранюк, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама:

-- Ад імя сваіх калег віншую вас з днём нараджэння і радуюся разам з вамі. Мы, госці вашага свята, удзячны за запрашэнне, для нас гонар быць разам з вамі. Кожны, хто прыязджае ў Астравец, бачыць прыгажосць прыроды і велічнасць храмаў – жыхары беражліва захоўваюць сваю гісторыю, якая была напоўнена мноствам падзей рознага кшталту – у тым ліку і сумнымі.

Але кожны раз жыхары Астраўца падымалі яго з руін, будавалі планы на будучае. Амаль 80 гадоў наша краіна жыве пад мірным небам. Мы марым і ствараем -- і гісторыя Беларусі таму пацвярджэнне.

У Астраўцы хочацца жыць і працаваць. Няхай збываюцца вашы мары і ажыццяўляюцца ўсе пажаданні!

Павел Марозаў, выконваючы абавязкі генеральнага консула Расійскай Федэрацыі ў Гродне:

-- У Астравец сёння прыехала шмат гасцей – сярод іх і расіяне. Ад імя расійскіх сяброў я віншую вас з юбілеем. У гісторыі Астраўца было шмат перыядаў, але галоўным імпульсам развіцця рэгіёна былі і застаюцца людзі, якія ведамі і працай ствараюць багацце края.

Я ўражаны шэсцем працоўных калектываў – гэта было вельмі прыгожа. Мне прыемна, што дзякуючы інвестыцыйнаму праекту горад развіваецца, а супрацоўніцтва Расіі і Беларусі шырыцца.

Міхаіл Міхадзюк, намеснік міністра энергетыкі:

-- 15 гадоў назад Астравец сапраўды выцягнуў шчаслівы білет. У канцы 2008 года адбылася нарада ў Прэзідэнта краіны па пытаннях развіцця атамнай энергетыкі. Тады было даручана вывучыць, дзе будаваць і з кім атамную электрастанцыю. І сёння мы разам паспяхова выканалі ўсе задачы на выдатна. Няхай і надалей усё будзе гэтак жа. Мы выбралі добрага партнёра – дзяржкарпарацыю “Расатам” і з 76 пляцовак -- менавіта Астравецкую. І цудоўны вынік сёння ўсе бачаць.

Віталь Палянін, віцэ-прэзідэнт – дырэктар праекта па будаўніцтве Беларускай АЭС:

-- 555 гадоў – гэта шмат. Але Астравец гэта малады і сучасны горад, лепшы ў свеце. Для дзяржкарпарацыі “Расатам” вялікі гонар быць часткай яго гісторыі.

Астравец за 11 гадоў будаўніцтва Беларускай АЭС стаў нам родным. Мы ўзвялі тут самую новую, бяспечную і лепшую ў свеце. АЭС – лакаматыў развіцця горада. Наш праект падыходзіць да завяршэння -- і на душы вельмі сумна, бо тут мы маглі працаваць і не турбавацца пра ўсё астатняе.

Дарагія астраўчане, беражыце свой горад і АЭС. Няхай усё ў вас будзе добра!

Падчас святкавання дня горада знайшлі сабе відовішча па душы і аматары сілавога экстрыму – іх запрашаў “Асілак-2023”.

Кантаванне кола, станавая цяга, “прагулка фермера” – гэтыя і іншыя сілавыя спаборніцтвы выпрабоўвалі на моц і вытрымку пяцёра ўдзельнікаў. Выклік на права звацца астравецкім асілкам прынялі Ілля Серый, Дзімітрый Курганаў, Максім Буйкевіч, Віталь Баранчык і Аляксандр Кодзіс. Яны шпарка перакульвалі вялізныя колы, з лёгкасцю падымалі 90-кілаграмовую штангу, прагульваліся зігзагам з важкімі прыладамі ў кожнай руцэ і нават “буксіравалі” аўтамабіль. Словам, паглядзець было на што.

Дарэчы, акрамя ўдзельнікаў, змаглі паспрабаваць свае сілы і іншыя: у перапынку паміж спаборніцтвамі прайшоў конкурс для гледачоў.

IMG_2218.jpg

IMG_2205.jpg

IMG_2095.jpg

Каля кінатэатра адбыўся фестываль фарбаў. Пачаўся ён з эфектнага выкіду яркіх фарбаў у паветра. Астраўчане з радасцю рассыпалі яркія фарбы адна на адну, дзелячыся ўсмешкамі і добрым настроем. Весялосць суправаджалася добрай музыкай і запальнымі танцамі. Ва ўдзельнікаў фестывалю была і магчымасць выйграць падарункі.
DSCN5541.jpg
DSCN5556.jpg

Да свайго 555-годдзя Астравец атрымаў шмат падарункаў. Адзін з іх – кніга Ніны Рыбік і Алены Іванцэвіч “Астравеччына вядомая і незнаёмая”. Кніга выдадзена рэдакцыяй “Астравецкай праўды” па матэрыялах праведзенага ў 2020 годзе раённай газетай краязнаўчага конкурсу “Пазнай Астравеччыну” пры фінансавай падтрымцы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.

IMG_1584.jpg

Кніга напісана на дзвюх мовах, беларускай і рускай, ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фотаздымкамі, мае QR-коды, праз якія з дапамогай смартфона можна пабачыць відэапрэзентацыі. Яна ўяўляе вялікую цікавасць для настаўнікаў, краязнаўцаў, усіх, каго цікавіць гісторыя і сучаснасць роднага краю.

Выданне атрымалі ў якасці падарунка ганаровыя госці свята. У рамках дня горада на пляцоўцы раённай газеты адбылася тэатралізаваная міні-прэзентацыя новай кнігі.

…На свяце сустрэліся сучасны хлопчык Ігнат (вучань СШ №3 Ігнат Урбановіч) і колішняя ўладальніца Астраўца Барбара Радзівіл (карэспандэнт Алена Гануліч). Каб пазнаёміць госцю з мінулага з сучаснай Астравеччынай, Ігнат прапанаваў ёй пачытаць толькі што выдадзеную кніжку, дзе ўтрымліваюцца звесткі пра помнікі гісторыі, культуры, прыроды і ўвогуле адметныя мясціны нашага раёна.

IMG_9518.jpg

Пазнаваць вядомую і незнаёмую Астравеччыну спадарыні Барбары дапамагалі гледачы, якія называлі адметныя мясціны, фота якіх з’яўлялася на экране, – і ў якасці заахвочвальнага прыза атрымлівалі не толькі шакаладкі з лагатыпам “Астравецкай праўды”, але і сімвалічную далоньку. Таму, хто назбірае іх найбольш, абяцалі ў падарунак толькі што выдадзеную кнігу.

Аказалася, што найлепш ведаюць родны край настаўнікі Гудагайскай школы Ірына Жалток і Галіна Шлыковіч, а некаторыя мясціны, да прыкладу, знакаміты дуб у Дубку, змог пазнаць толькі старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін.

Але Ігнат запэўніў: для тых, хто прачытае кнігу “Астравеччына знаёмая і невядомая”, невядомых мясцін на карце раёна не застанецца. А Барбара Радзівіл паабяцала не пакідаць Астравеччыну, пакуль не наведае іх усе.

Кавер-бэнд TIME SCWER у свята горада парадаваў астраўчан папулярнымі песнямі. Назва гэтага музычнага гурта двойчы значылася ў святочнай праграме. І яе выступленне прыйшлося астраўчанам па душы.
Дзеці выканалі некалькі папулярных песень, адну з іх прысвяціўшы ўсім дзяўчатам і жанчынам горада. І тым самым "запалілі" жыхароў горада пазітывам і добрым настроем. Ды так, што кавер на песню "Маё сэрца спынілася" рок-гурта "Сплін" яны выконвалі разам з астраўчанамі.
DSCN5578.jpg

Пенному шоу взрослые радовались так же, как дети. Смеялись и кидались пеной друг в друга возле киноконцертного зала Островца все – и беззаботная детвора, и молодёжь, и взрослые люди.

Радостная атмосфера создавалась благодаря харизматичному ведущему и музыке, которая побуждала петь и танцевать.

Мокрые волосы и майки каждому посетителю были обеспечены, как и яркие эмоции, возвращающие в детство. Когда ещё можно почувствовать себя ребёнком, если не на пенном шоу в честь родного города?

DSCN5613.jpg


Оперативные и актуальные новости Гродно и области в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Редакция газеты «Гродненская правда»